Lay's
Lay's — брэнд для разнастайных бульбяных чыпсаў, заснаваны ў 1938 годзе. Чыпсы Lay’s пазыцыянуюцца брэндам Frito-Lay, кампаніяй, прыналежнай PepsiCo Inc. з 1965 году. Іншыя брэнды кампаніі Frito-Lay уключаюць Fritos, Doritos, Ruffles, Cheetos і брэцэлі Rold Gold.
Гісторыя брэнду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марку чыпсаў Lay’s прыдумаў амэрыканец Герман У. Лэй (па-ангельску: Herman W. Lay), які распачаў свой бізнэс у 1932 годзе дробным коміваяжорам па продажы бульбяных чыпсаў у Нэшвіле. 24-гадовы камэрсант прадаваў тады чыпсы Gardner’s кампаніі Barrett Food Products, разьмешчанай у Атланце (штат Джорджыя).
Лэй быў прыхільны гандлёвай марцы Gardner кампаніі Barrett Food Products да 1944 году, калі вырашыў зьмяніць назву бульбяных чыпсаў на Lay’s Potato Chips. Гэты год і лічыцца годам нараджэньня гандлёвай маркі Lay’s.
У 2013 годзе Lays прызнаныя брэндам году ў Беларусі[1].
Слоганы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2007 — Яшчэ адна падстава ўсьміхнуцца! Бульбяныя чыпсы Лэйз (па-ангельску: That’s another reason to smile! Lay’s Potato Chips)
- 2007 — Ежа для забаўкі! (па-ангельску: Food for the fun of it!) (2007)
- 2006 — Лэйз, усьміхніся! (па-ангельску: Lay’s, get your smile on!)
- Лэйз. Жадаеш? (па-ангельску: Lay’s. Want some?)
- з 1960 году — Спрачаемся, ты не стрымаесься зьесьці толькі адну. (па-ангельску: Betcha can’t eat just one)
- Ніхто ня зможа стрымацца, зьеўшы толькі адну! (па-грэцку: Κανείς δεν μπορεί να φάει μόνο ένα!)
- Немагчыма зьесьці толькі адну. (па-партугальску: É impossível comer um só.)
- Забаўляйся з Лэйс! (Lays ka mazaa lo)
- Ты ня зможаш зьесьці толькі адну! (Lagi bet!)
- Асноўная закуска для любой тэлеперадачы (Har programme ka main food)
- Ніхто ня зможа стрымацца, зьеўшы толькі адну! (па-ангельску: No one can eat just one)
- (па-гішпанску: A que no puedes comer solo una!)
- па-румынску: Lay’s. Vrei si tu?
- Лэйс — захрумстаеш, ня выстаіш! па-расейску: Лэйс — захрустишь, не устоишь!
- па-летувіску: Kartą paragavęs negali sustot!
- 停不了的乐事!
Асартымэнтная палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асартымэнтная палітыка кампаніі складаецца ў выбарчым пазыцыянаваньні разнастайных відаў прадукцыі на розных рэгіянальных рынках.
Асартымэнт у Расеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Практычна штогод кампанія Frito Lay, улічваючы ўсе нарастальныя патрабаваньні расейскіх спажыўцоў да асартымэнту чыпсаў, выводзіла на рынак новыя смакі сваёй прадукцыі.
- 1996 чыпсы са смакамі «соль», «папрыка», «лук», «бэкон».
- 2000 чыпсы са смакам «кроп», на рынак выходзяць Lay’s Max.
- 2002 чыпсы са смакамі «сыр», «бар-бэкю».
- 2003 чыпсы са смакам «піца».
- 2004 чыпсы са смакамі «сьвежы кроп», «соль і алей», якія адцяняюць смак бульбы, распрацаваныя адмыслова для расейскага спажыўца.
- 2005 смакі «сьмятана і зеляніна», «краб». Lay’s Max са смакам «вяндліна і сыр».
- 2007 чыпсы са смакам «шашлык»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Lay's — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў