KSU
Выгляд
KSU — польскі панк-гурт. Заснаваны ў 1976 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт паходзіць зь мястэчка Устжыкі Дольнэ, што ў польскім Прыкарпацьці. На пачатку свайго існаваньня каманда грала кавэры гуртоў Black Sabbath, Deep Purple, Led Zeppelin і іншых. З 1978 году грае ў стылістыцы панк. Аднак першы свой альбом музыкі запісалі толькі ў 1988 годзе.
Склад гурта часта мяняўся, але ад самага пачатку ў ім грае і сьпявае лідэр гурта Эўгеніюш «Siczka» Алеярчык.
У 2005 годзе выступілі ў першы дзень фэсту музыкі маладой Беларусі «Басовішча», дзе былі хэдлайнэрамі.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pod prąd (1988)
- Ustrzyki (1989—1990)
- Moje Bieszczady (1993)
- Na 15 lecie! (1994)
- Bez prądu (1995)
- 21 (1999)
- Ludzie bez twarzy (2002)
- Kto cię obroni Polsko… (2004)
- Nasze słowa (2005)
- Przystanek Woodstock 2005 (Live CD) (2006)
- Akustycznie, XXX-lecie (2008)
DVD
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эўгеніюш «Siczka» Алеярчык: сьпеў, гітара
- Павел «Gaweł» Гаўлік: бас-гітара
- Яраслаў «Jasiu» Кідава: гітара
- Лешэк «Dziaro» Дзярэк: бубны