Dž (дыграф)
Дыграф лацінкі Dž | |
Dž | |
◄ Sz Wh Zh Ch 'Dž' Dz Dź IJ Ji ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | ; |
Гук | [dʐ], [d͡ʒ] |
Сымбаль немагчыма вывесьці ў сумяшчальных са стандартам кампутарных шрыфтах, бо яго няма ў Юнікодзе. У асобных выпадках замест яго могуць быць скарыстаны падобныя па напісаньні графэмы.
| |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Dž, dž (дж) — лацінскі дыграф.
Беларуская мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У беларускай мове гэты дыграф адпавядае кірылічнаму дыграфу Дж, пазначае гук [dʐ] і выкарыстоўваецца ў беларускай лацінцы.
Славацкая мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У славацкай мове дыграф DŽ пазначае гук [d͡ʒ]. Ён зьяўляецца самастойнай літарай (10 літара славацкага альфабэту) і займае месца ў альфабэце пасьля літары ⟨dz⟩.
Харвацкая мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У харвацкім альфабэце (гаевіцы) дыграф ⟨dž⟩ пазначае гук [d͡ʒ]. Ён зьяўляецца самастойнай літарай 7-я літара харвацкага альфабэту) й займае месца ў альфабэце пасьля літары ⟨d⟩. Таксама гаевіца (разам з вуковіцай) выкарыстоўваецца для запісу іншых варыянтаў сэрбахарвацкай мовы (сэрбскай, басьнійскай, чарнагорскай).
Іншыя мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У іншых мовах дыграф ⟨dž⟩ пазначае гук [d͡ʒ], але ў чэскай, балтыйскіх і іншых мовах ён перадаецца з дапамогай дыграфа, які не лічыцца літарай.