Перайсьці да зьместу

C

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

C (Сі-плюс-плюс або Сі-плас-плас) — мова праграмаваньня высокага ўзроўню з падтрымкаю некалькіх парадыгмаў праграмаваньня: аб’ектна-арыентаванай, абагульненай ды працэдурнай. Распрацаваная Б’ярнэ Строўструпам (па-дацку: Bjarne Stroustrup) у AT&T Bell Laboratories (Мюрэй-Гіл, Нью-Джэрзі) у 1979 годзе ды названая «Сі з клясамі». Страўструп пераменаваў мову ў C у 1983 годзе. Базуецца на мове C. Вызначаная стандартам ISO/IEC 14882:2003.ISO/IEC 14882, second edition 2003-10-15.

У 1990-х гадах С стала адною з найбольш ужываных моваў праграмаваньня агульнага прызначэньня. Мову выкарыстоўваюць для сыстэмнага праграмаваньня, распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня, напісаньня драйвэраў, магутных сэрвэрных ды кліенцкіх праграм, а таксама для распрацоўкі забаўляльных праграмаў, такіх як відэагульні. С істотна паўплывала на іншыя папулярныя сёньня мовы праграмаваньня: C# ды Java.

Пры стварэньні С прагнулі зьберагчы сумяшчальнасьць з моваю C. Большасьць праграм на C выдатна працуюць і з кампілятарам С . С мае сынтаксыс, заснаваны на сынтаксысе С.

Новаўводзіны С у параўнаньні з C:

У 1998 годзе быў ратыфікаваны міжнародны стандарт мовы С : ISO/IEC 14882 «Standard for the C Programming Language». Вэрсія з падтрымкай патокаў — ISO/IEC 14882:2003.

Прыклад праграмы «Hello, world!»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй пададзены прыклад простай праграмы на С , якая выводзіць на стандартны канал вываду радок Hello, world!.

# include <iostream>

int main()
{
  std::cout << "Hello, world!" << std::endl;
}

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

C сховішча мультымэдыйных матэрыялаў