Akute
Akute | |
Гады | Зь 2008-га |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Магілёў (Беларусь) |
Мова | Беларуская |
Жанр | Рок, пост-панк |
Выдавец | «Вігма» |
Удзельнікі | Стас Мытнік, Раман Жыгараў |
Былыя ўдзельнікі | Павал Емяльянаў, Павал Філатаў, Vicky Fates |
akutemusic.net |
«Akute» (Акутэ) — музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе ў складзе дуэту былых удзельнікаў гурта «Глюкі», сьпевака Стаса Мытніка і бас-гітарыста Рамана Жыгарава.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыня гурт выступіў прыканцы жніўня 2009 г. на фэстывалі «Прыход» пад Магілёвам[1]. Першая ж студыйная песьня «Адзіноцтва», прадстаўленая ў лістападзе, заняла ІІІ месца ў гіт-парадзе «Tuzin.fm» за 2010 год[2]. 26 чэрвеня выступіў на фэстывалі Be2gether (вёска Нарвілішкі, Салечніцкі раён, Віленскі павет, Летувіская Рэспубліка)[3]. Таксама перамог на «Басовішчы» (Польшча)[4] і «Верціфэсьце» (Украіна), заняў другое месца на «Адкрытым музычным сьвяце Графіці» (Менск). Увосень запісаў усе песьні будучага першага альбому на магілёўскай студыі «Арзамас-16».
У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас», за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 г. у менскі клюбе «Рэпаблік» адбылася прэзэнтацыя другога альбому «Не існуе»[5]. У верасьні граў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo. У сьнежні стаўся гуртом году паводле «Тузіну гітоў». Песьні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк маладзёвага фільму «Вышэй за неба».
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьміцер Падбярэскі сказаў пра гурт у 2014 годзе так: «„Akute“ — гэта „ULIS“ сёньняшніх часоў»[6].
Віталь Маціеўскі, франтмэн гурта «Open Space», ацаніў пераможны выступ гурта на «Басовішчы-2010»: «Яны ўвогуле малайцы! Яны скамбавалі эўрапейскі саўнд з беларускай моваю. Я з задавальненьнем слухаю іх песьні»[7][8].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Дзевачкі і космас» (2011)
- «Kroŭ»[9] (люты 2012)
- «Не існуе»[10] (2012)
- «Ihołki»[11] (кастрычнік 2012)
- «Рэальнасць і сны» (2014)
- «Пластыка» (2016)
- «V» (2019)[12]
- «Напалову тут» (2022)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 — галоўныя ўзнагароды «Басовішча» (Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводзтва, Рэспубліка Польшча) і «Верціфэсту» (Кіеў, Украіна)[13].
- 2012 — гурт году паводле «Tuzin.fm», Ultra-Music[14].
- 2013 — артысты году паводле прэміі «Рок профі»[15].
Фэстывалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 — «Прыход» (Магілёўскі раён, Беларусь)
- 2010 — Be2gether (Летува), «Басовішча» (Польшча), «Верціфэст» (Украіна)
- 2011 — Канцэрт на траве (хутар Шаблі, Валожынскі раён, Менская вобласьць)
- 2012 — Пікнік.by (Менск), Рок па вакацыях (Менск)
- 2013 — Мост (Баравая, Менскі раён), «Галапагаі» (Езяросы, Уцянскі павет, Летува)[16], «Самаход» (Менск)[17], «Men's Fest» (Берасьце)[18]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Новы праект удзельнікаў «Глюкаў» // Тузін гітоў, 3 лістапада 2009 г. Праверана 25 лютага 2014 г.
- ^ Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе // Тузін гітоў, 4 верасьня 2010 г. Праверана 25 лютага 2014 г.
- ^ Воля Кузьміч. (2010-06-29) У чацьверты раз на Be2gether (бел.). generation.by. Праверана 2020-09-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-12 г.
- ^ Ілона Карпюк. (2010-07-25) Толькі „зорачкі” на „Басовішчы-2010” не засвяціліся (бел.). Ніва. Праверана 2020-03-18 г. Архіўная копія ад 2020-03-18 г.
- ^ Паліна Шарай. Прэзэнтацыя новага альбому «Акутэ» // Ultra-Music, 23 красавіка 2012 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
- ^ Зьміцер Падбярэскі. (2014-07-02) Зьміцер Падбярэзскі: «Akute — гэта Ulis сёньняшніх часоў» (відэа) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ ЕЎРАРАДЫЁ; Вячаслаў Радзівонаў; Таранціна; Аляксандр Пералыгін. (2010-07-26) На “БАСах“ Сяргей Міхалок пакусаў журналістку Еўрарадыё! (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-03-18 г. Архіўная копія ад 2020-03-18 г.
- ^ ЕВРОРАДИО; Тарантино; Александр Перелыгин. (2010-07-21) На “Басах“ Сергей Михалок покусал журналистку Еврорадио (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-03-19 г. Архіўная копія ад 2020-03-18 г.
- ^ Akute «Kroŭ»
- ^ Мікіта Броўка. (2012-04-11) Інды пачатку дванаццатага (бел.). Новы час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
- ^ Бразільска-беларускі сінгл Akute ( слухаць/ спампаваць)
- ^ Akute выпусцілі альбом «V» // 34mag1.04.2019 г. Праверана 2021-03-07 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2013-04-08) «Всё проходит, все умирают» (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2013-04-18 г.
- ^ Яўген Ярчак. Уганараваныя пераможцы музычнай прэміі Ultra-Music Awards 2012 // БелаПАН, 23 лютага 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
- ^ Вольга Кляшчук. У Менску названыя ляўрэаты першай беларускай прафэсійнай музычнай прэміі «Рок профі» // БелаПАН, 17 красавіка 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
- ^ Надзея Гацак. «Ляпіс Трубяцкі» і «Акутэ» выступілі на найбуйнейшым летувіскім фэстывалі «Галапагаі» // БелаПАН, 5 жніўня 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
- ^ Захар Шчарбакоў. У межах кампаніі «У Беларусь і Эўропу — бяз візы!» у Менску праходзіць фэстываль «Самаход-2013» // БелаПАН, 22 чэрвеня 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
- ^ Мілана Харытонава. На фэстывалі Men's Fest у Берасьці выступілі гурты з Беларусі, Польшчы і Ўкраіны // БелаПАН, 14 кастрычніка 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |