27 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік ⊟ | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
27 кастры́чніка — 301-ы дзень году (300-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 66 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1567 — каралём Жыгімонтам II Аўгустам выдадзеная «лясная ўстава» — першы падобны дакумэнт на славянскай мове
- 1658 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва пад Чавусамі паміж войскам казацкага палкоўніка Нячая, што перайшоў на бок Рэчы Паспалітае, і маскоўскімі захопнікамі
- 1922 — пачынаецца «Марш на Рым», у выніку якога да ўлады ў Італіі прыходзяць фашысты
- 1938 — француская кампаніі «DuPont» абвясьціла пра стварэньне новага сынтэтычнага матэрыялу — нэйлёну
- 1939 — войскі Летувы ўвайшлі ў Вільню пасьля таго, як СССР перадаў горад і частку прылеглых тэрыторыяў Летуве
- 1947 — заснаваньне Беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане
- 1984 — уведзеная ў строй Байкала-Амурская магістраль
- 1989 — на вайсковай базе пад Станькавам на Койданаўшчыне, згодна з савецка-амэрыканскай дамовай пра ліквідацыю ракетаў сярэдняй і меншай дальнасьці, была зьнішчаная апошняя ракета СС-23. З гэтага моманту Беларусь стала бязьядзернай тэрыторыяй
- 1990 — у Гайнаўцы (Польшча) у новым будынку адкрыўся Беларускі этнаграфічны музэй
- 1992 — Вярхоўны Савет Беларусі прыступіў да разгляду пытаньня аб Рэфэрэндуме пра роспуск Вярхоўнага Савету і датэрміновых выбарах
- 2017 — Абвяшчэньне незалежнасьці Каталёніі[1].
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1405 — Піюс II, папа рымскі ад 1458 да 1464
- 1728 — Джэймз Кук, брытанскі падарожнік, картограф ды мораплавец
- 1782 — Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар
- 1858 — Тэадор Рузвэлт, амэрыканскі палітык, 26-ы прэзыдэнт ЗША
- 1875 — Леў Клейнбарт, расейскі і беларускі публіцыст, крытык, журналіст, літаратар
- 1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст
- 1900 — Лідзія Русланава, расейская і савецкая сьпявачка
- 1906 — Пётар Блум, амэрыканскі мастак
- 1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец. Найбольш вядомыя ягоныя кнігі: трылёгія «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь» ды «Шэметы». Мікола Лобан быў адным са складальнікаў «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі» і некалькіх слоўнікаў беларускай мовы
- 1914 — Дылан Томас, ўэйлзкі паэт ды пісьменьнік
- 1922 — Мішэль Галябру, францускі актор
- 1937 — Міхаіл Мустыгін, савецкі футбаліст
- 1944 — Мікалай Карачанцаў, савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, Народны артыст РСФСР
- 1945 — Луіс Інасію Лула да Сылва, бразыльскі палітык, прэзыдэнт Бразыліі
- 1947 — Аляксей Шкадарэвіч, беларускі фізык-вынаходнік і стваральнік вытворчасьці лазэрных прыбораў у Беларусі
- 1952 — Фрэнсіс Фукуяма, палітоляг, пісьменьнік і філёзаф ЗША
- 1955 — Яўген Анішчанка, беларускі гісторык і пісьменьнік
- 1970
- Джонатан Страўд, брытанскі пісьменнік фантаст аўтар кніг для дзяцей і падлеткаў
- Сяргей Чалы, беларускі эканаміст
- 1973
- Сэмі Шылт, галяндзкі кікбаксэр ды баец зьмяшаных адзінаборстваў
- Энтані Дор, амэрыканскі пісьменьнк
- 1984 — Даніел Субашыч, харвацкі футбаліст
- 1990 — Александрыя Бэнтлі, баскетбалістка
- 1992 — Стэфан эль-Шаараві, італьянскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 939 — Этэльстан, кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі
- 1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім дзяржава стала самай вялікай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора
- 1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі
- 1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў
- 1605 — Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыгент і піяніст, адзін са славутых прадстаўнікоў сусьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя
- 1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону
- 1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
- 1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
- 1937 — Каміла Крушэльніцкая, кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х гадоў
- 2002 — Міхей, расейскі сьпявак