Перайсьці да зьместу

Яўген Аніська

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Аніська
Дата нараджэньня 1910
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1996
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак настаўнік, выдавец
Месца працы
Сябра ў Беларускі студэнцкі саюз

Яўген (Аўген) Аніська (1910, в. Шальціны каля Друі — 1996, Польшча) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Скончыў школу ў Мілашове[1]. Вучыўся ў Друйскай гімназіі, скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Сябра Беларускага студэнцкага саюзу[2]. З чэрвеня 1932 па лістапад 1933 — сакратар БСС.

Быў рэдактарам і выдаўцом у Вільні часопісу «Золак» (1933—1936).

Пасьля нападу ў 1841 годзе немцаў на СССР пачаў рабіць настаўнікам гісторыі ў беларускай гімназіі ў Індры (Латвія)[3].

Пасьля вайны жыў у Польшчы, быў настаўнікам беларускай мовы ў пачатковай школе Ягуштове пад Бельскам. Быў старшынёй гуртка БГКТ у Ягуштове. Быў гурток пад наглядам Бельскага павятовага аддзелу.

Памёр у 1996 годзе.