Перайсьці да зьместу

Яцкевічы гербу Галава Буйвала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Яцке́вічы ге́рбу Галава́ Бу́йвала (па-польску Jackiewiczowie, па-расейску Яцкевичи) – беларускі шляхецкі род гербу Галава Буйвала. Насялялі віленскі й лідзкі паветы віленскага ваяводзтва.

Найбольш вядомыя з роду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Яцкевіч – у 1635 атрымаў згоду вялікага князя Ўладзіслава Вазы на выкуп у асабістую маёмасьць Пустыгорада ў стане Ноўгарада-Северскага.

Якуб Яцкевіч (?-1799) – піяр, вікар парафіяльны ў Варэнжу.

Віндэльян Яцкевіч (памёр у Варшаве падчас ІІ Паўночнае вайны) – езуіт у лідзкім павеце.


Пацьвердзілі шляхецтва ў земскім судзе пільзьненскім сандамерскага ваяводзтва:

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

у 1711 Людвік Яцкевіч (жыў у Вяліжы)

у 1721 Катажына Яцкевіч (жонка Міхала Рагозы)

у 1783 Мартынян Яцкевіч (сын Габрыэля й Бэнігны Лісандраўны, унук Яна й Альжбеты Лепарскай)

Пацьвердзілі шляхецтва перад Віленскай дэпутацыяй у 1835:

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матэвуш Антоні, Юзаф Ксавэры, Вінцэнты Юзаф з сынамі Аляксандрам, Марцінам і Людвікам Бартламеем – сыны Самуэля, унукі Ўладзіслава Аляксандра, праўнукі Яна (у 1700 валодаў фальваркам Заенчыцы ў павеце лідзкім ля ракі Дзітва; у 1865 фальваркам (у ім жыло 26 асобаў) валодалі Лэнскія.