Перайсьці да зьместу

Ясаўская пячора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 48°40′43.91″ пн. ш. 20°58′15.30″ у. д. / 48.6788639° пн. ш. 20.9709167° у. д. / 48.6788639; 20.9709167

Ясаўская пячора
Caves of Aggtelek Karst and Slovak Karst**
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Славаччына
Тып прыродны
Крытэры viii
Спасылка 725-858
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1995  (19 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Ясаўская пячора (па-славацку: Jasovská jaskyňa, па-вугорску: Jászói barlang) — сталяктытавая пячора ў Славацкім Карсьце ў Славаччыне. Пячора разьмешчана непадалёк ад вёскм Ясаў за 25 км ад гораду Кошыцэ. Пячора была адчыненая для турыстаў у 1846 годзе, што робіць яе найстарэйшай публічна даступнай пячорай Славаччыны, у 1922—1924 годзе былі дасьледваныя дадатковыя адгалінаваньні пячоры і праведзена электрычнае асьвятленьне. У цяпершані час маршрут для наведвальнікаў складае 843 мэтры ў даўжыню і займае каля 45 хвілінаў. Агульная даўжыня пячоры — 2148 м.

У пячоры выяўлена мноства знаходак з палеаліта, нэаліта і гальштацкай культуры. Разам зь іншымі пячорамі Славаччыны Ясаўская пячора ўваходзіць усьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ясаўская пячорасховішча мультымэдыйных матэрыялаў