Ярданскі дынар
Выгляд
Ярданскі дынар | |
Банкноты і манэты | |
Краіна | Ярданія |
---|---|
Падзел | [[]] |
Код ISO-4217 | JOD |
Сымбаль | JD |
Цэнтральны банк | Цэнтральны банк Ярданіі[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1 ліпеня 1950 |
Папярэдняя валюта | палестынскі фунт[d] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Ярда́нскі дына́р (па-арабску: دينار; код: JOD) — валюта Ярданіі. Падзяляецца на 10 дырхемаў, 100 курушаў (піястраў) ці 1000 філсаў.
Выкарыстоўваецца таксама нароўні з ізраільскім шэкелем на Заходнім беразе Ярдану.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1927—1950 роках у мандатнай Палестыне і Трансярданіі выкарыстоўваўся палестынскі фунт. У 1946 року Ярданія здабыла незалежнасьць і стала рыхтавацца да пераходу на ўласную валюту. 1 ліпеня 1950 року быў уведзены ярданскі дынар, палестынскі фунт быў выведзены з абароту 30 верасьня таго ж году.
Банкноты ўзору 1949 року былі выдадзеныя наміналамі 1⁄2, 1, 5, 10 і 50 дынараў. У 1977 уведзеная 20-дынаравая банкнота, у 1999 — 50-дынаравая. У 1999 замест 1⁄2-дынаравай банкноты ўведзеныя манэты.
Чацьверты выпускі Цэнтральнага банку Ярданіі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Авэрс | Рэвэрс | Намінал | Памеры | Асноўны колер | Авэрс | Рэвэрс | Дата на банкноце | Дата выхаду | Вадзяны знак |
1 дынар | 133 × 74 мм | лаймавы і зялёны | Хусэйн бін Алі | Вялікае арабскае паўстаньне | 2002 Гіджры 1423 |
30 сакавіка 2003 | Шарыф Хусэйн бін Алі | ||
5 дынараў | 137 × 74 мм | цагляна-аранжавы | Абдала бін аль-Хусэйн | Палац Маан | 22 сьнежня 2002 | Абдала I бін аль-Хусэйн | |||
10 дынараў | 141 × 74 мм | блакітны | Талал бін Абдула | Будынак першага ярданскага парлямэнту | Талал бін Абдула | ||||
20 дынараў | 145 × 74 мм | туркусовы | Хусэйн бін Талал | Купал Скалы | 2 лютага 2003 | Хусэйн бін Талал | |||
50 дынараў | 149 × 74 мм | ружовы і карычневы | Абдала бін аль-Хусэйн | Рагадан (палац) | Абдала II бін аль-Хусэйн |
Наяўныя абменныя курсы для JOD
Зьвесткі з Yahoo! Finance: | AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD ILS |
Зьвесткі з Investing.com: | AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD ILS |
Зьвесткі з XE.com: | AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD ILS |
Зьвесткі з OANDA.com: | AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD ILS |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Банкноты Ярданіі (анг.) (ням.) (фр.)