Эсты
Э́сты (лац. Aesti) — прынятая ў заходнеэўрапейскіх (пераважна лацінскіх) крыніцах назва сярэдневечнага насельніцтва сучаснай Эстоніі[1]. У старажытнарускіх крыніцах ёй адпавядае экзаэтнонім «чудзь».
Найстаражытнейшае насельніцтва Эстоніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найстаражытнейшымі знаходкамі на тэрыторыі Эстоніі зьяўляюцца артэфакты, знойдзеныя ў час археалягічных раскопак паселішчаў Пулі і Кунда, якія адносяцца да кундаскай археалягічнай культуры. Ім на зьмену прыйшлі нэалітычныя народы нарвскай культуры. Этнічная прыналежнасьць ні тых, ні іншых не вядомая.
Эсты і антычных аўтараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ʼʼAestiiʼʼ каля Віслы (суседзі відыварыяў) — народ, згаданы Тацытам у трактаце «Пра паходжаньне немцаў і месцазнаходжаньне Нямэччыны»:
Эстыі пакланяюцца прамаці багоў і як знак адрозьненьня свайго культу носяць на сабе выявы вепрукоў; яны ім замяняюць зброю і ахоўваюць тых, хто шануе багіню, нават у гушчы ворагаў. Меч у іх — рэдкасьць; ужываюць жа яны часьцей за ўсё кольле. Збожжа і іншыя плады зямныя вырошчваюць яны стараньней, чым прынята ў немцаў з уласьцівай ім нядбайнасьцю. Больш таго, яны абшнырваюць і мора і на беразе, і на водмелях адзіныя з усіх зьбіраюць бурштын, які самі яны называюць глезам.[2]
Мяркуючы па апісаньні, эстыі — адно з заходніх плямёнаў старажытных балтаў, якое займалася зборам бурштыну і яго экспартам у Рымскую імпэрыю па Бурштынавым шляху. Прыведзеная Тацытам назва бурштыну на мове эстаў, ʼʼglesumʼʼ, верагодна, нямецкага паходжаньня (пар. гоц. ʼʼglasʼʼ, англ. ʼʼglassʼʼ).
Няма падстаў атаясамяць з эстонцамі тых эстаў, да якіх зьвяртаўся ў 537 г. з прамовай Касіядор, а таксама народ айстаў (ʼʼHestiiʼʼ), які згадвае Іарданам у якасьці даньнікаў Германарыха. Згадкі эстаў у антычных аўтараў такія кароткія, што дакладна вызначыць арэал іх расьсяленьня не ўяўляецца магчымым.
Сярэдневяковыя эсты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эсты як народ фіна-вугорскага паходжаньня (г.зн. эстонцы) упершыню апісаны ў лівонскіх хроніках XIII стагодзьдзя (у прыватнасьці, у Генрыха Латвійскага). Іх назву, атрыманую ў спадчыну ад антычных лацінскіх пісьменьнікаў, сярэдневяковыя аўтары памылкова разумелі як утвораную ад тэрміна «ўсход», «ост» (гэта значыць «Усходняя зямля» — Эстланд).
Сучасныя эстонцы ўзялі гэты кніжны тэрмін для абазначэньня сваёй нацыі толькі з XIX стагодзьдзя (у пэрыяд «нацыянальнага адраджэньня»). У мясцовай традыцыі лац. ʼʼAestiʼʼ ператварылася ў «ээстласед». Да гэтага яны сябе называлі «маарахвас» (па-эстонску: maarahvas, літар. «народ зямлі»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «The Uralic language family: facts, myths and statistics» Marcantonio Angela, 2002, Blackwell, Oxford, isbn = 0-631-23170-6, ст. 21-23
- ^ Тацыт. Пра паходжанне германцаў і месцазнаходжанне Германіі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эсты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.