Эма
Выгляд
Эма | |
Стылістычнае паходжаньне | гардкор, панк, інды-рок |
---|---|
Паходжаньне | 1980-я, Вашынгтон, ЗША |
Тыповыя інструмэнты | вакал, гітары, бас-гітары, барабаны |
Папулярнасьць | Нерэгулярная цягам 1980-х і 1990-х, расьце з пачатку 2000-х |
Вытворныя формы | пост-гардкор, скрыма |
Emo ў Вікісховішчы |
Эма (па-ангельску: Emo, скарачэньне ад «эмацыйны», таксама распаўсюджана транскрыпцыя «іма») — тэрмін, які вызначае асаблівы від гардкор-музыкі, заснаваны на скрушальна моцных эмоцыях у голасе вакаліста й мэлядычнай, але часам хаатычнай ці поўнасьцю адсутнай музычнай складальнай. Адметныя асаблівасьці гэтага стылю — манера вакалу, якае ўключае ў сябе часьцяком віск, плач, стогны, шэпт. Тэксты песьняў носяць асабісты характар — аб перажываньнях аўтара, а ў некаторых выпадках — аб палітыцы.
На дадзены момант гэты стыль музыкі дзеліцца на: эма, эмакор, сан-дыега-гардкор (гардкор-эма), эма-ваяленс, скрыма, фрэнч-скрыма.
На базе прыхільнікаў эма й роднасных жанраў узьнікла аднайменная субкультура.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў