Эліпсіс (літаратуразнаўства)
Выгляд
Э́ліпсіс (па-старажытнагрэцку: ἔλλειψις — пропуск, недахоп) — пропуск у паэтычнай фразе нейкага слова, якое лёгка ўзнаўляецца з кантэксту. Напрыклад:
- Яна рукаўком — сьлёзы ручайком,
- Яна рукою — сьлёзы ракою.
У гэтых радках з народнай песьні прапушчаны выказьнік махне.
Эліпсіс — адзін зь відаў недасказа. Ён дапамагае перадаць узрушаны душэўны стан паэта, дынамізм, напружанасьць дзеяньня і г. д. Да эліпсіса адносяцца таксама сынтаксічныя канструкцыі, у якіх выказьнік выражаецца дзеяслоўна-выклічнікавым словам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |