Эканамічна актыўнае насельніцтва
Эканамі́чна акты́ўнае насе́льніцтва (ЭАН) — частка насельніцтва, занятая карыснай грамадзкай дзейнасьцю, што прыносіць даход[1].
Да яго таксама адносяць таксама занятых ва ўласнай падсобнай гаспадарцы і беспрацоўных, улічаных у дзяржаўнай службе занятасьці. У некаторых краінах да яго адносяць чальцоў сям’і, занятых у сельскай гаспадарцы і рамястве безь вядзеньня самастойнай гаспадаркі. Часам да яго адносяць асобаў зь непрацоўнымі даходамі, такіх як самадзейнае насельніцтва і непрацоўныя пэнсіянэры. Доля эканамічна актыўнага насельніцтва залежыць ад удзельнай вагі ў будове усяго насельніцтва працаздольнага веку і ад ступені яго занятасьці[1].
Можа складаць як меншасьць, гэтак і абсалютную большасьць насельніцтва краіны. На 2004 год у суседніх Расеі і Ўкраіне складала 48 і 49 % адпаведна. У іншых краінах яго доля складала: Таджыкістан — 29 %, Эгіпет — 30 %, Турэччына і Ўзбэкістан — па 37 %, Ізраіль — 38 %, Армэнія — 39 %, Італія — 40 %, Мэксыка — 41 %, Гішпанія — 42 %, Аўстралія — 50 %, ЗША — 51 %, Канада — 52 %, Японія — 54 % і Кітай — 57 %[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 1999 году, доля эканамічна актыўнага насельніцтва (ЭАН) ў веку ад 15 гадоў складала 47,2 % у колькасьці 4,743 млн жыхароў. Яго доля ў гарадах Беларусі складала 63,8 % у колькасьці 3,558 млн месьцічаў, на якіх прыпадала 75 % ЭАН Беларусі. Яго доля ў сельскім насельніцтве складала 47,3 %. Мужчыны складалі 51,4 % ЭАН. Найбольшай доля ЭАН была ў Менску — 64,9 %. У абласьцях яна была: па 57,6 % — у Берасьцейскай і Гарадзенскай, 55,7 % — у Віцебскай, па 57,3 % — у Гомельскай і Магілёўскай, 58,7 % — у Менскай[1].
За 2013 год эканамічна актыўнае насельніцтва Беларусі скарацілася на 1,3 % да 4,517 млн чалавек[2]. На травень 2015 году Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўлучала 4,097 млн чалавек, якія складалі 96,5 % ЭАН[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Дз.М. Кудзелка. Эканамічна актыўнае насельніцтва // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 56-57. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ Сьвятлана Бусько. Колькасьць работнікаў паменшылася // Зьвязда : газэта. — 31 студзеня 2014. — № 18 (27628). — ISSN 1990-763x.
- ^ Міхаіл Орда: ФПБ плянуе павялічыць колькасьць прафсаюзных арганізацый у прыватным сэктары эканомікі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 траўня 2015 г. Праверана 24 сьнежня 2021 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |