Эйтмін
Эйтмін лац. Ejtmin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eito Minno |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Эйцімін, Этмін, Айтмін |
Вытворныя формы | Эйтман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйтмін» |
Эйтмін (Эйцімін, Эйдмін, Этмін), Айтмін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эйта (Eito) і Міна (Minno) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) (імёны ліцьвінаў Эйціла, Эйтун, Эйтаўт; германскія імёны Eitel, Eidunn, Aitald) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[2] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[3], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5]. Адзначалася германскае імя Eitmann (Eit-mann)[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Эйтыміновіч (Eityminowicz)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яну Еитиминовичу три чоловеки[8], Яну Етминовичю Келбудово село, отчина его[9] (1440—1492 гады); Яну Еитминовичу десеть чоловеков (9 лістапада 1449 году)[10]; чоловекъ… Еитъминъ (25 ліпеня 1539 году)[11]; сынове Десевы Аитмин и Тарвидъ (27 траўня 1543 году)[12]; Янъ Станиславовичъ Зейтминовичъ[a] Дышел (1567 год)[14]; перед нами Яном Аитминомъ, земяниномъ повету Троцкого… Ян Станиславович Аитмин властною рукою (3 красавіка 1583 году)[15]; panem Janem Eytminem (1621 год)[16]; Eytminy (1744 год)[17]; Józef Eydmin (1798 год)[18]; Olimpia Anna Anastazja Eytmin (1806 год)[19].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Эйтмінавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Ёсіф і Францішка Эйтміны (Эйтманы) — упіцкія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1773—1784 гадох[20]
Эйтміновічы (Ejtminowicz) гербу Дзялоша — літоўскі шляхецкі род[21].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 45, 1125.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 45.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Hellfritzsch V. Familiennamenbuch des sächsischen Vogtlandes — Leipzig, 1992. S. 72.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 107.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 51.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 397.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 398.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 655.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 232, 234.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 37.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Abele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Barbaryszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 196.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 118.