Шын Фэйн
Шын Фэйн | |
па-ірляндзку: Sinn Féin | |
Лідэр партыі | Мэры Лу Макдоналд[d] |
---|---|
Заснавальнік | Артур Грыфіт[d] |
Дата заснаваньня | 28 лістапада 1905[1] |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | ірляндзкае рэспубліканства[d], рэспубліканства[d], левы нацыяналізм[d], папулісцкі сацыялізм[d] і linguistic nationalism[d] |
Афіцыйны сайт |
sinnfein.ie (анг.) sinnfein.ie/ga/ (ірл.) |
Шын Фэйн (па-ірляндзку: Sinn Féin — «мы самі») — палітычная партыя, якая дзейнічае ў Паўночнай Ірляндыі (Ольстэры) і выступае за ягонае далучэньне да Рэспублікі Ірляндыя. Таксама партыя дзейнічае ў Рэспубліцы Ірляндыя. Партыя была заснавана ў 1905 годзе Артурам Грыфітам. Сёньня існуюць дзьве партыі «Шын Фэйн» — Рэспубліканская і Часовая.
З 2007 па 2022 гады гэта была другая паводле велічыні партыя ў Асамблеі Паўночнай Ірляндыі пасьля Дэмакратычнай юніянісцкай партыі, але ейныя сябры займалі пасаду намесьніка першага міністра ў выканаўчай уладзе Паўночнай Ірландыі. У Палаце абшчынаў партыя мае сем месцаў, але ўстрымліваецца ад іх, аднак не займаюць іх празь неабходнасьць даваць прысягу ангельскаму манарху. У 2022 годзе Шын Фэйн здабыла рэкордную колькасьць дэпутацкіх мандатаў у Асамблеі Паўночнай Ірландыі, пераўзышоўшы Дэмакратычную юніянісцкую партыю, такім чынам, упершыню ірляндзкая нацыяналістычная партыя атрымала першая месца паводле колькасьці месцаў у Асамблеі[2]. У ніжняй палаце парлямэнту, вядомым як Дойл Эрэн, партыя мае 36 месцаў з 160.
Партыя карыстаецца падтрымкай сярод ірляндцаў-каталікоў і супрацьстаіць юніянісцкім арганізацыям, якія выступаюць за знаходжаньне Паўночнай Ірляндыі ў складзе Вялікабрытаніі.