Чартаеў
Чартаеў | |
польск. Czartajew | |
Першыя згадкі: | 1434 |
Былая назва: | Чартаева |
Мясцовая назва: | Čartajev |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямятыцкі |
Гміна: | Сямятычы |
Насельніцтва: | 707 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC 1 |
летні час: | UTC 2 |
Тэлефонны код: | ( 48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-300 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′0″ пн. ш. 22°50′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.83333° у. д.Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°50′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.83333° у. д. |
Чартаеў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Чарта́еў (па-польску: Czartajew, па-падляску: Čartájev) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.
Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 19.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці палякі і каталікі (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага на месцы[2]). Меншая частка насяленьня — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла ў Сямятычах[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле некаторых зьвесткаў Чартаевічы былі нададыня вялікім князям Жыгімонтам Кейстутовічам Міколе Насуце з Міжрэчча. Каля 1473 г. Чартаевам валодаў Пашка Струміла, заснавальнік роду Кішкаў[2]. Пасьля фальварак зь вёскай прыналежаў м. ін. Міколе Кішку, ваяводзе падляскаму. Каля 1580 г. Чартаеў быў арандаваны ад Кішкаў Ленартам Клапатоўскім. У гэты час мужыкі зь вёскі працавалі на 18 валоках зямлі, але яшчэ не адраблялі паншчыны, толькі дастаўлялі чынш. Каля 1662 г. Чартаеў прайшоў у рукі дарагічынскага старасты Зьбігнева Ацалінскага, які пасьля шлюбу з Ганнай Ірыковіч набыў права да суседняга маёнтку ў Бацікі. З гэтага часу Бацікі і Чартаеў ажно да 19 ст. былі ў руках аднаго ўладальніка. Чартаеў быў цэнтрам майнтку, які абхопліваў м. ін. вёскі Верамейкі, Ляхоўка, Старыя Сыпні, Таргавіск і Грыцькі. Цяцерскія, якія валодалі Чартаевам амаль ўсё 19 ст., у 1901 г. прадалі маёнтак Густаву Ваўку, якога сын Станіслаў валодаў ім да 1939 г[4]. У міжваенны пэрыяд Чартаеў прыналежаў да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 398 жыхароў у вёсцы (316 каталікоў і 82 праваслаўных, 353 палякаў і 45 беларусаў) ды 119 жыхароў у фальварку (91 каталікоў і 28 праваслаўных, 104 палякаў і 15 беларусаў)[5]. Пасьля 1921 г. у маёнтку паўстала новая сядзіба Чартаеў Падлясны, якая хутка стала цэнтрам самастойнага маёнтку, у якім пражываў да канца нямецкай акупацыі Станіцлаў Воўк[6]. У 1987 г. была тут пабудаваная капліца, пры якой у 1995 г. быў заснаваны невялікі кляштар. З 2002 г. капліца стала парафіяльным касьцёлам самастойнай чартаеўскай парафіі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Wieś Czartajew - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ а б в CZARTAJEW – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Parafia Prawosławna pw. śww. App. Piotra i Pawła w Siemiatyczach (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Czartajew (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Czartajew Podleśny (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 13 ліпеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|