Уладзіслаў Казлоўскі
Уладзіслаў Казлоўскі | |
Дата нараджэньня | 29 чэрвеня 1896 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 13 лістапада 1943 (47 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, журналіст, палітык, паэт, вайсковец |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Беларуская народная самапомач і Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя |
Уладзісла́ў Казло́ўскі (29 чэрвеня 1896, в. Залесьсе Саколкаўскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер Польшча — 13 лістапада 1943, Менск; псэўданім: Казлоўшчык) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі. У час вучобы (1916—1919) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Пасьля сканчэньня віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсаў спрабаваў арганізаваць беларускія школы на Сакольшчыне.
Вярнуўшыся ў Вільню, уваходзіў у ЦК Беларускай сялянскай партыі, быў інструктарам менскага Беларускага нацыянальнага камітэту па арганізацыі нацыянальнага і каапэратыўнага жыцьця ў Ігуменскім павеце.
У траўні 1920 Беларускай вайсковай камісіяй накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве, пасьля заканчэньня якой прызначаны інструктарам у 1-ы батальён беларускіх стральцоў, эвакуяваны зь Менску ў Лодзь. Уступіў у беластоцкі добраахвотніцкі батальён Міколы Дзямідава, у складзе якога ўдзельнічаў у Палескім паходзе Булак-Балаховіча[1]. 29 лістапада батальён уступіў у бой з 40-ым стралковым палком, у якім перамог. За незвычайную адвагу падпаручнік Казлоўскі быў падвышаны ў годнасьці[1]. 3 1921 служыў у польскім войску, адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін зь лідэраў яго правага радыкальнага крыла.
У 1930 звольніўся ў запас у званьні паручніка, пераехаў у Вільню і распачаў грамадзка-палітычную і літаратурную дзейнасьць. Актыўна працаваў у беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Заснаваў гімназічнае таварыства «Гайсак», выдаваў ягоны бюлетэнь. Быў сакратаром Беларускага нацыянальнага камітэту, Цэнтральнага ўраду Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з арганізатараў і сакратар Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП), да 1937 рэдагаваў яе друкаваны орган часопіс «Новы шлях». У 1939—1940 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Летувіскім Чырвоным крыжы, у ліпені 1941 скарбнік Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні.
Улетку 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасьць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў. У 1941—1943 у Менску быў рэдактарам «Беларускай газэты». У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалёгію беларускага нацыянал-сацыялізму, выступаў з антысэміцкімі матэрыяламі. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай народнае самапомачы.
На кватэры У. Казлоўскага 5 сакавіка 1943 году быў забіты Фабіян Акінчыц, празь некалькі месяцаў (13 лістапада 1943) савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык у рэдакцыі «Беларускай газэты» забілі і У. Казлоўскага (Немчык быў арыштаваны і загінуў, Шнігір здолеў уцячы).
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фізычнае выхаваньне грамадзянства. Вільня, 1927;
- Аб фізычным выхаваньні ў беларусаў. Вільня, 1928;
- Беларускія народныя песьні з Сакольскага павету. Вільня, 1930;
- Плач Беларускай Старонкі Маткі па дзетках сваіх рэнегатах. Вільня, 1930;
- Путы каханьня. Вільня, 1932;
- Шляхам змаганьня. Вільня, 1935;
- Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданьне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Латышонак Алег Беласточчына і беластачане ў пэрыяд змаганьня за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток: 2009.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўтабіяграфія // «Новы шлях». — 15 чэрвеня 1937. — № 2 (23).
- Казак П. Казлоўскі Уладзіслаў // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Мн.: 2001.
- Халецкі Я. Пад знакам Пагоні: Успаміны. — Таронта: 1976. — С. 31-92.
- Чыгрын С. «Прыйдзе той час — да сваіх я вярнуся...» // «Ніва». — 22 студзеня 1995.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Саколкаўскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Беларускія публіцысты
- Сябры Беларускай народнай самапомачы
- Сябры Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі
- Сябры Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры
- Удзельнікі Слуцкага паўстаньня
- Вайскоўцы БНР