Тумар (імя)
Тумар лац. Tumar | |
Thumer | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Tumo Heri |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Домар, Томар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Тумар» |
Тумар (Томар), Домар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Домар, пазьней Думэр або Тумэр (Domarius, Dummer, Thumer) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -дом- (-тум-) (імёны ліцьвінаў Туміла, Домін, Даматурт; германскія імёны Tumila, Domin, Domedrudis) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Рогачевской волости Плесович данники, две полуйцы дають, Дамар и Маритин (23 верасьня 1440—1444 гадоў)[6]; Malass Damarew. (1558 год)[7]; Tomarowicz Heronim (29 студзеня 1878 году)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Тумаровіч — уніяцкі сьвятар, які ўпамінаецца ў 1796 годзе[9]
На 1892—1909 гады існаваў фальварак (урочышча) Тумараўшчына (Тумароўшчына) у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[10][11].
На 1906 год існавала вёска Домарышкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[12].
На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Тумараўка.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 157.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 95.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 16.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 7.
- ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 145.
- ^ Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов. Т. 2. — СПб., 1907. С. 545.
- ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 622.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 203.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 330.