Тоўтэр
Тоўтэр лац. Toŭter | |
Theuter | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Teuth Heri |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Доўтар, Даўтэр, Тытар, Даўдар, Таўдэр |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Тоўтэр» |
Тоўтэр (Тытар), Доўтар (Даўтэр, Даўдар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэўтэр, Дэўтэр або Тытэр (Theuter, Deuther, Deuter, Thiether) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: sioło Dowtory[8], Dowtorowa wdowa[9] (17 сьнежня 1675 году); Michał Tauder (1802 год)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мацей Тытаравіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[11]
- Франц Ігнатавіч Тоўтэр — селянін з ваколіцаў Езяросаў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[12]
Даўдаровічы — літоўскі шляхецкі род[13].
Доўтар (Dowtor)[14] і Даўтэр (Dauter) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[15].
У 1905 годзе існавала сядзіба Толтарава ў Палачанскай воласьці[16].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Доўтары.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1433—1434.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 325.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 326.
- ^ Kielmy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 436.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 483.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Maciejauskienė V. Lietuvių pavardžių susidarymas, XIII—XVIII a. — Vilnius, 1991. P. 96.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 475.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 243.