Тацяна Сапач
Тацяна Дубавец | |
Тацяна Сапач, 1991 год | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Тацяна Сапач |
Нарадзілася | 26 жніўня 1962 або 1962[1] |
Памерла | 27 сьнежня 2010 або 2010[1] |
Пахаваная | |
Сужэнец | Сяргей Дубавец |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, журналістка, перакладчыца |
Мова | беларуская мова[1] |
Таця́на Дубаве́ц (псэўданім і дзявочае прозьвішча — Сапач; 26 жніўня 1962 в. Маркава, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць — 27 сьнежня 2010, Аліта, Летува) — беларуская паэтка, журналістка і перакладчыца. Аўтарка двух паэтычных зборнікаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Ад часу паступленьня ва ўнівэрсытэт далучылася за руху за незалежнасьць. Удзельніца першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў. Разам з мужам Сяргеем Дубаўцом, прыехаўшы працаваць па разьмеркаваньні ў Гомель, стварылі маладзёвую грамадзка-палітычную краязнаўчую суполку Талака (Гомель). У 1987 годзе заснавала культуралягічную праграму «Альбаросіка» на Беларускім радыё.
Разам з мужам Сяргеем Дубаўцом пераехала ў Вільню, каб аднавіць віленскі беларускі асяродак. Сапач была адной з аўтарак «Нашай Нівы» пачатку 90-х.
З 1991 рэдактарка і аўтарка праграмы «Віленскі сшытак» на Летувіскім нацыянальным тэлебачаньні. У 2000—2001 гадох супрацоўнічала з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі». Адна з аўтарак перадачаў «Палітычная геаграфія» і «Начная чытанка» на Радыё «Свабода». Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2]. Разам зь Сяржуком Вітушкам была іныцыятаркай і арганізатаркай беларусамоўных набажэнстваў у віленскай царкве Сьв. Мікалая на вул. Вялікай.
Уначы на 28 сьнежня 2010 году Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Летувы, пад Алітай за 100 км ад Вільні, каля 22:00 27 сьнежня паводле беларускага часу[3]. Тацяна загінула, Сяргей Дубавец быў паранены. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[4].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы друкаваліся ў пэрыёдыцы («Літаратура», «Крыніца», «Наша Ніва» і інш.) і калектыўных зборніках («Тутэйшыя» — Менск, 1989; «Дарункі бацькоўскай зямлі» — Менск, 2001; «Я тут бачу свой край…» — Менск, 2005; «Словы і фарбы» — Вільня, 2007; анталёгія беларускай паэзіі «Сьвятло ў вокнах» — Вільня, 2008).
Вершы перакладаліся на ангельскую, летувіскую, расейскую, польскую мовы. У альманаху «Словы і фарбы» дэбютавала як перакладчыца летувіскай паэзіі.
- зборнік паэзіі «Восень» (1992)
- зборнік «Няхай не пакіне нас восень / Do not abandon us, Autumn» (2008)
На яе вершы пакладзеныя песьні гурту «Новае Неба».
Мовазнавец і паэт Юрась Пацюпа адзначыў творчасьць Тацяны Сапач наступным чынам:[5]
Яна была з тых, каго называюць паэтам ад Бога. Пасьля яе першай публікацыі я зразумеў, што зьявіўся голас ні да каго не падобны. Можна ганарыцца, што ў нашым пакаленьні была такая паэтка. Яна ашчадна ставілася да слова. Лепш пісаць мала, чым пісаць слаба.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сапач Тацяна. Няхай не пакіне нас Восень. — Менск: Медисонт, 2008. — 76 с. — (Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»). — ISBN 978-985-6887-05-8
- Тацяна Сапач. «Пісаў індус...» З электроннага ліставання. // Дзеяслоў : Лiтаратурна-мастацкі часопіс. — 2016. — № 4 (83). — С. 198—220.
- Тацяна Сапач. «Пісаў індус...» З электроннага ліставання. (Заканчэнне). // Дзеяслоў : Лiтаратурна-мастацкі часопіс. — 2016. — № 5 (84). — С. 251—273.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sapač, Tacjana, // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- ^ Загінула паэтка Тацяна Сапач Радыё Свабода Праверана 28 сьнежня 2010 г.
- ^ Аўтакатастрофа: загінула Таццяна Сапач, Сяргей Дубавец паранены Наша Ніва 28 сьнежня 2010
- ^ Юрась Пацюпа: «Яна з тых, каго называюць паэтам ад Бога». Наша Ніва (28 сьнежня 2010). Праверана 19 траўня 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Маладэчанскім раёне
- Памерлі 27 сьнежня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Летуве
- Пахаваныя ў Менскай вобласьці
- Беларускія паэткі
- Беларускія журналісткі
- Беларускія перакладчыцы
- Беларусы ў Летуве
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах