Сяргей Паршыўлюк
Сяргей Паршыўлюк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Масква | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2016 2016—2017 2017—2019 2019— |
Спартак Анжы Растоў Дынама Масква |
146 (3) 19 (0) 53 (2) 92 (1) |
Зборныя | ||
2014 | Расея | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сярге́й Паршыўлю́к (па-расейску: Сергей Паршивлюк; нарадзіўся 18 сакавіка 1989 году, Масква, СССР) — расейскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва ўзросьце 7 гадоў прыйшоў у футбольную школу «Спартаку», куды патрапіў дзякуючы свайму сябру. 21 ліпеня 2007 году ў матчы чэмпіянату Расеі супраць «Зэніту»[3], замяніўшы на 51 хвіліне матчу Марціна Іранэка дэбютаваў за «чырвона-белых». Гэтая гульня скончылася зь лікам 3:1 на карысьць «Спартаку». Сэзон 2008 году пачаў з матчаў Кубка УЭФА супраць «Марсэлю», у якіх выходзіў на поле зь першых хвілінаў з-за траўмаў абаронцаў асноўнага складу, Іранэка й Шышкіна. Пасьля гэтага, трывала заслупаваў за сабой месца правага абаронцы ў стартавым складзе.
11 верасьня 2010 году ў матчы супраць «Сатурну», пасьля замены Алекса, Паршыўлюк упершыню атрымаў капітанскую павязку «Спартаку»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Parshivlyuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sergey Parshivlyuk // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Паршивлюк: смотрю повтор своей первой игры за «Спартак» и не узнаю себя. championat.com
- ^ «Спартаку» повезло, что есть Веллитон. championat.ru