Перайсьці да зьместу

Сяргей Мартынаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Мартынаў
лац. Siarhiej Martynaŭ
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь
21 сакавіка 2003 — 20 жніўня 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Міхаіл Хвастоў
Наступнік: Уладзімер Макей
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Валер Цапкала
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 лютага 1953 (71 год)

Сьцяг Армянскай ССР Ленінакан, Армянская ССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Сярге́й Мікала́евіч Марты́наў (нарадзіўся 22 лютага 1953, Ленінакан, Армянская ССР, цяпер Гюмры, Армэнія) — беларускі палітычны дзяяч, дыплямат.

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін у 1975.

У 1975—1980 працаваў другім, пасьля першым сакратаром у аддзеле міжнародных эканамічных арганізацыяў Міністэрства замежных справаў БССР. У 1980—1988 — памагаты Міністра замежных справаў. У 1988—1991 — намесьнік начальніка аддзелу міжнародных арганізацыяў Міністэрства замежных справаў.

У 1991—1992 — намесьнік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку.

У 1992—1993 — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 1993—1997 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у ЗША[1], з 3 сьнежня 1994 году быў таксама амбасадарам у Мэксыцы па сумяшчальніцтве[2][3].

У 1997—2001 — Першы намесьнік Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

15 траўня 2001—2003 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльгія, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Эўрапейскіх супольнасьцях, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнае дамовы[4].

Ад 21 сакавіка 2003 да 20 жніўня 2012 — Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь[5].

Валодае ангельскай, францускай і суахілі. Аўтар публікацыяў па праблеме міжнародных адносінаў.

14 лютага 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6], а 25 лютага 2008 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[7].

Жанаты, мае двух сыноў.

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 7 июля 1993 г. №2470-XII «О назначении Мартынова С. Н. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного Полномочного посла»  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 1994 г. №245 «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки Мартынова С. Н. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №72 «О назначении С. Н. Мартынова первым заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 июня 2001 г. №329 «О назначении С. Н. Мартынова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Королевстве Бельгия, Постоянным представителем Республики Беларусь при Европейских сообществах и Постоянным представителем Республики Беларусь при Организации Североатлантического договора по совместительству»  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 марта 2003 г. №111 «О назначении С. Н. Мартынова Министром иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  6. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 февраля 2003 г. №184 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  7. ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 25 февраля 2008 г. №791-ПСР3 «О награждении С. Н. Мартынова Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]