Сфэра паслугаў
Сфэра паслугаў — галіна эканомікі, што складаецца з усіх тыпаў камэрцыйных паслугаў. Менавіта сфэра паслугаў займае ў эканамічна разьвітых краінах асноўную частку эканомікі (больш за 50%). Астатнімі галінамі эканомікі прынята лічыць прамысловасьць і сельскую гаспадарку.
Сфэра паслугаў — зборная абагульняючая катэгорыя, якая ўлучае разнастайныя тыпы паслугаў, якія вырабляюцца прадпрыемствамі, арганізацыямі, а таксама фізычнымі асобамі.
Сфэра паслугаў часта прылічаюць да постіндустрыяльнага эканамічнага ўкладу. У старажытныя часы грамадзкае аказаньне паслугаў было ня разьвіта. Таварны абмен і гандаль ажыцьцяўляліся, галоўным чынам, у выглядзе гатовых вынікаў сельскагаспадарчай ці рамеснай працы.
З эвалюцыяй чалавецтва, навукова-тэхнічнага прагрэса, мэханізаваньня і аўтаматызацыі фізычнай працы, сфэра паслугаў набірае тэмпы свайго разьвіцьця і становіцца ключавым сэктарам эканомікі. У постіндустрыяльнай эканоміцы асноўныя нявырашаныя задачы знаходзяцца як раз у сфэры кіраваньня тэхнікай, арганізацыі, разьмеркаваньні гатовай прадукцыі. У 21 стагодзьдзі асаблівае разьвіцьцё і каштоўнасьць набывае інтэлектуальная праца чалавека. Падзел інтэлектуальнай працы стварае велізарную колькасьць спэцыяльнасьцяў і прафэсіяў, якія патрабуюць высокай навуковай падрыхтоўкі, вялікі лік працоўных месцаў, высокую ступень інтэграцыі сумесных чалавечых высілкаў, рост грамадзкага дабрабыту. Дадзеныя тэндэнцыі напроста датычаць сфэры паслугаў і кіраваньня, што абумоўлівае яе паскораны рост адносна больш старых сфэраў дзейнасьці чалавека. Для сфэры паслугаў характэрныя больш высокія прыбыткі, чым для прамысловага, і пагатоў, сельскагаспадарчага сэктараў эканомікі. Спэктр паслугаў увесь час пашыраецца і займае ўсё большае месца ў ВНП дзяржаваў.
Прыклады паслугаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыльлёва-камунальныя паслугі
- Страхаваньне
- Гандаль
- Электразабесьпячэньне
- Банкаўскія паслугі
- Інфармацыйныя паслугі
- Арэндадаўства
- Ахова
- Турыстычныя паслугі