Перайсьці да зьместу

Спартак: Багі арэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спартак: Багі арэны
Spartacus: Gods of the Arena
Выява лягатыпу
Жанр гістарычная драма[d]
Стваральнік Steven S. DeKnight[d]
Рэжысэр Стывэн С. ДэНайт
У ролях Дастын Клэр
Люсі Лоўлэс
Джон Ханна
Пітэр Мэнса
Ману Бэнэт
Кампазытар Джозэф Ладука
Краіна Злучаныя Штаты
Колькасьць сэзонаў 1
Колькасьць сэрыяў 6 (Сьпіс сэрыяў тэлесэрыяла «Спартак: Кроў і пясок»)
Мова ангельская
Вытворчасьць
Прадусар Стывэн С. ДэНайт
Мантаж Аланах Мілн
Даўжыня сэрыі 50 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал Starz
На экранах 21 студзеня 2011
25 лютага 2011
 —
Фармат відэа 16:9[d]
Храналёгія
Папярэдні «Спартак: Кроў і пясок»
Наступны Spartacus: Vengeance[d]
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

«Спартак: Багі арэны» (анг. Spartacus: Gods of the Arena) — амэрыканскі гістарычна-прыгодніцкі прыквэл да сэрыялу «Спартак: Кроў і пясок», тэлевізыйная прэм’ера якога адбылася 21 студзеня 2011 году.

Сэрыял апавядае гісторыю Ганіка (Дастын Клэр) — другога глядыятара, які мусіць стаць чэмпіёнам Капуі ад дому Батыята. Акторскі склад не адрозьніваецца ад першай часткі сэрыялу «Спартак: Кроў і пясок», уключаючы Джона Ханна (Лентул Батыят), Люсі Лоўлэс (Люкрэцыя), Пітэра Мэнса (Энамай) і Ману Бэнэта (гал Крыкс).

Сэрыял паказвае крывавую гісторыю дома Бытыята і горада Капуі да прыбыцьця Спартака. Квінт Лентул Батыят становіцца ўладальнікам глядыятараў, прыняўшы ад свайго бацькі глядыятарскую школу. Ён прагне выйсьці з-пад ценю свайго бацькі шляхам здабыцьця прызнаньня свайго імя і славы свайму дому. На яго баку знаходзіцца яго прыўкрасная жонка Люкрэцыя, якая дапаможа свайму мужу дасягнуць сваёй мэты любым сродкамі. Бэтыят ускладае ўсе надзеі на свайго лепшага глядыятара, які здабыцьмець яму вядомасьць і славу, кельта Ганіка; дасьведчанага воя, які валодае сваімі мячамі на арэне як быццам бы пражывае свой апошні дзень. Зрэшты, існуюць і тыя, якія процістаяць Батыяту і яго будучаму чэмпіёну Капуі. Гал Крыкс, набыты ў якасьці недысцыплінаванага рэкрута ў першым эпізодзе Лентулам Батыятам, трывае насьмешлівыя кпіны і пагрозы сьмерці, каб у выніку стаць у доме наймацнейшым глядыятарам пасьля Ганіка. Пакуль Лентул Батыят адбіваецца ад пастаянных спробаў Туліюса завалодаць Ганікам, яго адносіны з бацькам і Салёніюсам пачынаюць горшаць праз свае безупынныя амбіцыі. Колішні глядыятарскі чэмпіён Энамай нехаця сыходзіць з арэны, каб прыняць новую пасаду Настаўніка, пакуль сырыйскія рэкруты Ашур і Даган становяцца небясьпечнымі супернікамі праз прагнае жаданьне Ашура паказаць сябе дастойным насіць імя глядыятара. Такія дасьведчаныя глядыятары як Барка і Ганік пагаджаюцца з нарастаючым майстэрствам Крыкса, але пачынаюць трывожацца за свае ўласныя кар'еры, бо махінацыі Батыята і Люкрэцыі з высокапастаўленымі асобамі Капуі выліваюцца ў трагедыю для некаторых чальцоў сямейства. Не зважаючы на гэта, завяршаецца будаўніцтва новай раскошнай арэны, што прыбліжае пачатак адкрытых спаборніцтваў, якія пераўтвораць людзей у багоў.

# Загаловак Рэжысэр Сцэнарыст Дата паказу Гледачы ЗША
(па мільёнах)
1 «Past Transgressions / Былыя правіны» Джэсі ЎорнСтывэн С. ДэНайт21 студзеня 20111.10[3]
Лентул Батыят, які кантралюе людус свайго бацькі выбірае найбольш умелых глядыятараў, каб здабыць прыхільнасьць высокапастаўленых асобаў Капуі з мэтай атрымаць права ўдзельнічаць у надыходзячых глядыятарскіх гульнях на новай арэне. Такім чынам, распачынаецца гісторыя кельцкага воя Ганіка, першага чэмпіёна ад дома Батыята. Таксама раскрываецца паходжаньне гала Крыкса. 
2 «Missio / Помста» Рык ДжэкабсанМарыса Тэншэроўн і Джэд Ўэдан28 студзеня 20111.14[4]
У выніку старанна прадуманага пляну Батыяту ўдаецца замацаваць пазыцыю прымуса за сваім глядыятарам Ганікам на наступаючых глядыятарскіх гульнях. Энамай спаборнічае з Настаўнікам і перамагае яго, займаючы ў людусе яго пасаду. 
3 «Paterfamilias / Галава сям'і» Майкл ХёрстАран Хэлбінг і Тод Хэлбінг4 лютага 20111.26[5]
Бацька Бэтыята, Ціт, вяртаецца дамоў з Сыцыліі і руйнуе ўсю яго ўмела выпрацаваную схему, пасылаючы на арэну выступаць замест Ганіка Крыкса. Таксама, справы ўскладняюцца перакананьнем Энамая аб тым, што ён не заслугоўвае сваёй пасады настаўніка. 
4 «Beneath the Mask / Пад маскай» Брэндан МахерСымус Кевін Фэйхі і Міша Грын11 лютага 20111.11[6]
Барацьба за кіраваньне людусам паміж малодшым і старэйшым Батыятам выліваецца ў разладжаньне традыцыяў славутага дома. Люкрэцыя суцэльна стаіць на баку свайго мужа, хоць і нехаця ўдзельнічае ў выкананьні рысковага пляну. Ганік губляе душэўную ўпэўненасьць. 
5 «Reckoning / Расплата» Джон ФоўсэтБрэнт Флетчэр18 лютага 20111.38[7]
Бацька Бэтыята абвяшчае турнір, каб выявіць самых дастойных глядыятараў, якія сфармуюць ядро фамільнага дома. Крыкс уцягнуты ў нутраныя інтрыгі Батыятаў. 
6 «The Bitter End / Горкі канец»[8] Рык ДжэкабсанСтывэн С. ДэНайт25 лютага 2011[8]1.72[9]
Лентул Батыят прагне помсты за ўсе свае няўдачы; адкрыцьцё новай арэны абяцае відовішчныя схваткі і праліцьцё крыві. 
  1. ^ а б James Hibberd (19 ліпеня 2010) Starz casts "Spartacus" prequel. ReutersПраверана 21 верасьня 2010 г.
  2. ^ New Lesley-Ann Photos from Spartacus Gods of the Arena Set Праверана 10 лістапада 2010 г.
  3. ^ Robert Seidman (24 студзеня 2011) Friday Cable Ratings: 'Gold Rush: Alaska,' & NBA Lead Night 'Smackdown,' 'Spartacus,' 'Victorious,' 'Merlin' & More TV by the Numbers Праверана 25 студзеня 2011 г.
  4. ^ Bill Gorman (31 студзеня 2011) Friday Cable Ratings: 'Gold Rush: Alaska' Leads Night, 'Spartacus' Steady, 'Smackdown,' 'Winter X-Games,' & More. TV by the Numbers. Праверана 1 лютага 2011 г.
  5. ^ Robert Seidman (7 лютага 2011) Friday Cable Ratings: 'Gold Rush: Alaska,' 'Wizards of Waverly Place' Lead Night, 'Merlin' Down 'Smackdown' & More. TV by the Numbers. Праверана 8 лютага 2011 г.
  6. ^ Robert Seidman (14 лютага 2011) Friday Cable Ratings: 'Gold Rush: Alaska,' Leads Night; 'Merlin' Steady; 'Spartacus: GotA,' 'Smackdown' & More. TV by the Numbers. Праверана 15 лютага 2011 г.
  7. ^ Robert Seidman (22 лютага 2011) Friday Cable Ratings: 'Gold Rush: Alaska' Ends Season on Top; 'Merlin' & 'Spartacus: Gods of The Arena' Rise 'Wizards of Waverly' & More. TV by the Numbers. Праверана 23 лютага 2011 г.
  8. ^ а б Shows A-Z - spartacus: blood & sand on starz. The Futon Critic. Праверана 30 сьнежня 2010 г.
  9. ^ Robert Seidman (28 лютага 2011) Friday Cable Ratings: 'WWE Smackdown!' Leads Cable; 'Spartacus: Gods of The Arena' Rises 'Merlin,' 'Hall Of Game Awards' & More. TV by the Numbers. Праверана 1 сакавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]