Перайсьці да зьместу

Соня садовая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Соня садовая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадГрызуны
СямействаСоневыя
РодСоні
ВідСоня садовая
Бінамінальная намэнклятура
Eliomys quercinus (L., 1766)
Арэал
Арэал

Соня садовая (Eliomys quercinus) — млекакормячая жывёліна, грызун сямейства соневых.

Даўжыня цела 11—16 см, хваста 10—14 см, маса 60—140 г. Афарбоўка зьверху буравата-карычневая, брушка, горла і вушы белыя, ад вока да вуха праходзіць цёмная паласа.

Вельмі рухавы зьвярок, добра перамяшчаецца як па зямлі, так і па галінах дрэваў. Гнёзды робіць у дуплах, старых птушыных і вавёрчыных гнёздах, іншы раз сярод каранёў, пад паваленымі дрэвамі. Размнажаецца з траўня да верасьня. Працягласьць цяжарнасьці 22—28 сутак. У год даюць 1—2 прыплоды, у кожным зь якіх па 2—7 голых сьляпых дзіцянят. Корміцца насеньнем, ягадамі, насякомымі, малюскамі, яйкамі птушак. На зіму ўпадае ў сьпячку.

Пашырана на захадзе і ў сярэдняй паласе Ўсходняй Эўропы да Паўднёвага Ўралу. Уся тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах арэала віду.

Месцы пражываньня: мяшаныя і шыракалістыя лясы з густым падлескам зь ляшчыны, чаромхі, рабіны, шыпшыны. Аддае перавагу ўчасткам з дубам, ліпай, клёнам. Часта трапляецца на ўскрайках лесу, у зарослых высечках, старых гарах, садах, парках, у пабудовах паблізу лясоў.

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі Польшчы, Летувы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]