Перайсьці да зьместу

Славацкая кухня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брынзавыя галушкі

Слава́цкая ку́хня — нацыянальныя кулінарныя традыцыі Славаччыны. Славацкая кухня адрозьніваецца ў залежнасьці ад рэгіёну, у некаторых значна, пад уплывам традыцыяў краінаў-суседзяў, у прыватнасьці чэскай і вугорскай кухняў, у меншай ступені — аўстрыйскай і нямецкай.

Славацкая кухня заснаваная на розных супах, кашах, варанай і тушанай гародніне, смажаным і вэнджаным мясе і малочных прадуктах. Найбольш характэрнымі стравамі славацкай кухні зьяўляюцца, у прыватнасьці, брынзавыя галушкі, сыры кшталту параніцы, ошцьепаку ды брынзы, каўбасы і мучныя стравы. Сярод алькагольных напояў папулярныя жынчыца, піва, баравічка, сьлівавіца, а таксама віно. Шырока ўжываюцца мінэральныя воды.

  • Ľudmila Dullová, Ikar (выд.): Veľká slovenská kuchárka. 2007, ISBN 80-7118-783-6.
  • Ján Babilon: Prvá kuchárska kniha. 1870.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]