Перайсьці да зьместу

Скандынаўскія горы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скандынаўскія горы
Гара Глітэртынд
Найвышэйшы пункт
Гальхёпінген
Вышыня 2469 м н. у. м.
Памеры
Даўжыня 1700 км
Геаграфія
Краіны Нарвэгія,
Швэцыя,
Фінляндыя
Скандынаўскія горы на мапе Нарвэгіі
Скандынаўскія горы
Скандынаўскія горы
Скандынаўскія горы

Скандынаўскія горы — горная сыстэма на Скандынаўскім паўвостраве. Працягласьць каля 1700 км, шырыня да 600 км. Заходнія схілы падыходзяць непасрэдна да Паўночнага мора, утвараючы стромкія берагі, знакамітыя нарвэскія ф’ёрды. Усходнія схілы плаўна зьніжаюцца і пераходзяць у раўнінныя прасторы на тэрыторыі Швэцыі.

Вышыня гор параўнальна невялікая. Самы высокі пункт — гара Гальгёпіген (па-нарвэску: Galdhøpiggen), 2469 м, разьмешчаная ў паўднёвай частцы Нарвэгіі. Самы высокі пункт на тэрыторыі Швэцыі — гара Кебнэкайсэ (па-швэдзку: Kebnekaise), 2111 м. Рэльеф згладжаны дзейнасьцю старажытных ледавікоў. Сучасныя ледавікі Скандынаўскіх гор зьяўляюцца найбуйнейшымі ў мацерыковай Эўропе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скандынаўскія горысховішча мультымэдыйных матэрыялаў