Перайсьці да зьместу

СарЭкс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
СарЭкс
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1959
Краіна Расея
Разьмяшчэньне Рэспубліка Мардовія
Адрас Саранск, вул. Пралетарская, 126А
Галіна сельскагаспадарчае машынабудаваньне
Прадукцыя экскаватары, трактары

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «СарЭкс» — расейскі вытворца трактароў, экскаватараў, пагрузчыкаў, камунальнай і спэцыяльнай тэхнікі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Саранску.

У 1943 року ў Саранску адкрыты матарнарамонтны завод, які працаваў на франтавыя патрэбы. Па вайне прадпрыемства працягнула рамантаваць рухавікі, выпускала сельскагаспадарчае абсталяваньне. Рашэньнем Савету Міністраў РСФСР і Мардоўскага Саўнаркаму ад 5 траўня 1959 року пераўтворанае ў Саранскі экскаватарны завод. Асноўная спэцыялізацыя — вытворчасьць гідраўлічных землякопных машынаў.

У 1990 року ў часе прыватызацыі пераўтвораны ў ААТ «СарЭкс».

У 2007 року кантроль над прадпрыемствам перайшоў да ЗАТ «Агроевросоюз», пастаўнік у Расею трактароў вытворчасьці ААТ «Харкаўскі трактарны завод». Акрамя традыцыйнага выпуску экскаватараў, «СарЭкс» пачаў зборку трактароў.

У верасьні 2007 року пачаўся выпуск унівэрсальна-ворнага трактару «Беларус-1221.2»[1] паводле ліцэнзіі Менскага трактарнага заводу.

У 2009 року «СарЭкс» перайшоў пад кіраваньне канцэрну «Трактарныя заводы». Засвоены выпуск трактароў «Беларус-82.6» і «Беларус-82.1», а таксама франтальных пагрузчыкаў, прыборачных, сьнегаачышчальных, фрэзэрных ды іншых машынаў. Адзін з найбуйнейшых на Расеі вытворцаў экскаватараў на базе колавых трактароў МТЗ-80/82 ды ЮМЗ-6АК.

З 2019 року знаходзіцца ў працэсе банкруцтва[2][3].

Асноўныя акцыянэры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Инг Банк (Евразия) 1,31%
ЗАТ «Депозитарно-Клиринговая Компания» 5,30%
Conti Invest Ltd. 24,00%
Hawkinge Limited 21,53%
Wodan Capital ST Fund 16,56%
ААТ «Красноярский завод комбайнов» 23,50%
Іншыя 7,80%
  1. ^ Белорусские тракторостроители могут потерять российский рынок (рас.) Компании. €кономика.by (13 сьнежня 2010). Праверана 22 красавіка 2022 г.
  2. ^ АО „САРЭКС“ (рас.) О предприятии. Руспром. Праверана 22 красавіка 2022 г.
  3. ^ ТелеСеть Мордовии (10 канал). (26 сакавіка 2020) САРЭКС банкротят (рас.). YouTubeПраверана 22 красавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]