Перайсьці да зьместу

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі 2017 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніірэфэрэндум, праведзены ўладамі Каталёніі (вобласьць у Гішпаніі) 1 кастрычніка 2017 году. Уладамі Гішпаніі разглядаецца як незаконны.

За незалежнасьць прагаласавала 90,18 % (2 044 038 чалавек). Супраць незалежнасьці — 7,83 % (177 547 чалавек). Яўка склала 43,03 % (2 286 217 з 5 300 000 чалавек).

Сіняя «эстэляда» — каталёнскі незалежніцкі сьцяг

Каталёнія — вобласьць на паўночным усходзе Гішпаніі, у якой існуе рух за незалежнасьць Каталёніі. Змаганьне каталёнцаў за выйсьце з гішпанскага каралеўства ідзе некалькі стагодзьдзяў. Нацыянальны дзень Каталёніі, 11 верасьня, напамінае пра тое, што ў 1714 годзе сваю аўтаномію яна страціла; гэта адбылося пасьля Вайны за гішпанскую спадчыну. Аўтаномія была адноўлена толькі ў 1979 годзе пасьля сьмерці дыктатара Франсіска Франка, але цалкам каталёнцаў не задаволіла. Незалежніцтву спрыяе й то, што самапраўная вобласьць Каталёнія з насельніцтвам у 16 % ад агульнага насельніцтва Гішпаніі дае чвэрць валавога нацыянальнага прадукту краіны — у нацыянальны бюджэт Каталёнія плаціць на 16 млрд эўра больш, чым атрымвае назад; абавязак Каталёніі перавысіў 51 млрд эўра. Апроч таго, каталёнская мова заўважна адрозьніваецца ад гішпанскае.

Вынікі галасаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па афіцыйных выніках, 1 кастрычніка 2017 году за выйсьце Каталёніі са складу Гішпаніі аддалі свае галасы 2 044 038 чалавек, што складае 90,18% ад агульнага ліку сапраўдных галасоў. Супраць прагаласавала 177 547 чалавек (7,83%), 44 913 бюлетэняў апынуліся пустымі (1,98%), яшчэ 19 719 было прызнана несапраўднымі. Усяго было пададзена 2 286 217 галасоў, што складае 43,03% ад агульнага ліку выбаршчыкаў (5 313 564).

Вынікі па абласьцях[1]
Акруга Лічба выбаршчыкаў Прагаласавала Прыйшло (%) Сапраўдных гаасоў Несапраўдных галасоў За % за Супраць % супраць Пустых лістоў % пустых лістоў
Барсэлёна 3 971 666 1 637 401 41,23% 1 622 139 15 262 1 438 682 88,59% 147 294 9,08% 36 163 2,23%
Жырона 496 167 264 537 53,32% 263 083 1454 249 483 94,83% 10 382 3,95% 3218 1,22%
Лейда 298 140 157 501 52,83% 156 197 1304 146 583 93,84% 7485 4,79% 2129 1,36%
Тарагона 547 591 222 445 40,62% 220 749 1696 205 038 92,88% 12 331 5,59% 3380 1,53%
Каталёнія, агулам 5 313 564 2 286 217 43,03% 2 266 498 19 719 2 044 038 90,18% 177 547 7,83% 44 913 1,98%
Галасаваньне па-за Каталёніяй 4330 3 4252 98,2% 55 1,27% 23 0,53%

Абвяшчэньне незалежнасьці Каталёніі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абвяшчэньне незалежнасьці Каталёніі адбылося 27 кастрычніка 2017 году[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі 2017 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў