Рэспубліка Конга
Рэспубліка Конга République du Congo Repubilika ya Kongo Republiki ya Kongó | |||
| |||
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Travail, Progrès» («Адзінства, праца, прагрэс») | |||
Дзяржаўны гімн: «La Congolaise» | |||
Афіцыйная мова | француская, конга, кітуба | ||
Сталіца | Бразавіль | ||
Найбуйнейшы горад | Бразавіль | ||
Форма кіраваньня | рэспубліка Дэніс Сасу Нгеса Ісідорэ Мваўба | ||
Плошча • агульная • адсотак вады |
64-е месца ў сьвеце 342 000 км² 3,3 | ||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
128-е месца ў сьвеце 3 686 000 10,8/км² | ||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
154 месца ў сьвеце $14,305 млрд $3919 | ||
Валюта | Франк КФА (XAF) | ||
Часавы пас | WAT | ||
Незалежнасьць — ад Францыі |
15 жніўня 1960 | ||
Аўтамабільны знак | RCB | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .cg | ||
Тэлефонны код | 242 | ||
Рэспу́бліка Ко́нга (Рэспу́бліка Ко́нґа) (па-француску: République du Congo) — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай.
Рэспубліка Конга — былая француская калёнія з назвай Францускае Конга ці Цэнтральнае Конга, а адразу пасьля атрыманьня незалежнасьці называлася Конга-Бразавіль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тып ураду краіны — рэспубліка. Кіраўнік ураду — прэзыдэнт, які выбіраецца тэрмінам на 7 гадоў. Вышэйшы выканаўчы орган — урад, які кіруецца прэзыдэнтам. Парлямэнт дзьвюхпалатны: Нацыянальная Грамада — 137 дэпутатаў з 5-гадовым тэрмінам дзеяньня і Сэнат — 66 удзельнікаў, якія выбіраюцца на 6-гадовы тэрмін.
Асноўныя палітычныя партыі краіны:
- Кангалеская партыя працы
- Аб’яднаньне за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс
- Кангалескі рух за дэмакратыю і інтэгральнае разьвіцьцё
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэспубліка Конга падзелена на 12 абласьцей.
№ | Вобласьць | Вобласьць (па-француску) | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2004), чал. |
---|---|---|---|---|---|
1 | Бразавіль | Brazzaville | Бразавіль | 100 | 1 243 523 |
2 | Буэнза | Bouenza | Мадзінгу | 12 265 | 282 666 |
3 | Заходні Кювэт | Cuvette-Ouest | Эва | 28 790 | 49 883 |
4 | Куілу | Kouilou | Лоанго | 12 550 | 82 143 |
5 | Кювэт | Cuvette | Аванда | 46 060 | 174 976 |
6 | Лекуму | Lékoumou | Сібіці | 20 950 | 78 023 |
7 | Лікуала | Likouala | Імпфонда | 66 044 | 85 646 |
8 | Ніяры | Niari | Лубомбо | 25 942 | 244 706 |
9 | Плато | Plateaux | Джамбала | 38 400 | 140 184 |
10 | Пуэнт-Нуар | Pointe-Noire | Пуэнт-Нуар | 1 144 | 724 527 |
11 | Пул | Pool | Кінкала | 33 955 | 235 313 |
12 | Санга | Sangha | Веса | 55 800 | 61 892 |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэспубліка Конга знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы, мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай, мае выхад да Атлянтычнага акіяна.
Самыя вялікія рэкі: Квілу і Конга. Самы высокі пункт краіны: на паўднёвым захадзе краіны 1040 м.
Клімат — экватарыяльны на поўначы і субэкватарыяльны на поўдні. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае 22 °C. Сярэднегадавыя ападкі: 1200—2000 мм.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна мае пераважна сельскагаспадарчую будову эканомікі, з багатымі запасамі карысных выкапняў. У сельскай гаспадарцы занятыя 59% насельніцтва, хоць сельская гаспадарка складае толькі 10% нацыянальнага прыбытку.
Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: пальмавае масла, кава, земляныя арэхі, кукуруза, цытрусы.
Амаль увесь астатні прыбытак краіны складаецца са здабычы і экспарту нафты, жалезнай руды, дыямэнтаў. Разьвіцьцё атрымала перапрацоўка дрэва.