Перайсьці да зьместу

Расточча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расточча
Найвышэйшы пункт
Вышыня 400 м н. у. м.
Памеры
Шырыня 20 км
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Польшча
Краіна
Краявід у Яварыўскім раёне, Львоўская вобласьць, Украіна

Расточча (па-ўкраінску: Розточчя, па-польску: Roztocze) — параўнальна вузкая ўзгорыстая града на захадзе Украіны (Львоўская вобласьць) і ў паўднёва-ўсходняй Польшчы. Цягнецца ад Львову (на паўднёвым усходзе) да Тамашова, Шчабрэшыну і Красьніку на паўночным захадзе (Польшча).

Абсалютныя вышыні 240-397 м, пераважныя 320-370 м (некаторыя да 400 м). Шырыня пасмы 12-32 км, даўжыня каля 180 км. Ва Ўкраіне цягнецца на 60 км ад Львову да гораду Рава-Руская і ўкраінска-польскай граніцы. Расточча ўзвышаецца над прылеглымі раўнінамі (у межах Украіны) — Надсянскаю нізінай (на захадзе) і Надбужанскаю катлавінаю (на паўночным усходзе) — на 100-150 м. На тэрыторыі Польшчы на поўначы яно злучаецца з Холмскім і Люблінскім узвышшамі.

Дзеліцца Расточча на тры часткі: Заходняе, Цэнтральнае (разьмешчана ў межах Польшчы) і Ўсходняе (Украінскае Расточча).

  • Сярэдні Горб (395 м)
  • Гостры Горб (350 м)
  • Булава (397 м)
  • Кубін (378 м)
  • Беразьнякі (378 м)
  • Болтава Гара (360 м)
  • Аўсяная Гара (387 м)

Паселішчы і шляхі разьмешчаны ўздоўж Расточча, вялікія гарады разьмешчаны там, дзе пераход праз Расточча лёгкі: Львоў, на паўночным усходзе — Жоўква, Рава-Руская, Белз, Тамашоў і іншыя, а на паўднёвым захадзе — Івана-Франкоўск, Няміраў, Білгарай і іншыя.

Паўночна-заходняе Расточча не зьяўляецца цалкам польскай этнічнай тэрыторыяй. Гэтая частка да 1946 г. ляжала на ўкраінска-польскім этнічным памежжы — Холмшчыне, а амаль усё паўднёва-ўсходняе Расточча і да гэтага часу зьяўляецца часткай украінскай этнічнай тэрыторыі і ўваходзіць у склад Украіны.

  • Львівська область. Історико-природничі нариси з краєзнавства. — Львів, 1994. — С. 22.