Перайсьці да зьместу

Растафарыянства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Растафары

Растафарыянства[1] — рэлігійная дактрына, якая ўзьнікла на Ямайцы ў 30-х гадах 20 стагодзьдзя. Яе прыхільнікі — растаманы альбо растафары. Дактрына камбінуе ў сабе элемэнты хрысьціянства і юдаізму, часткова ісламу і іншых (анімістычных) веравызнаньні. Растаманы не ўжываюць алькаголю, некаторыя віды мяса, ня паляць тытунь.

Пачаткам растафарыянства сталася дзейнасьць ямайскага чарнаскурага актывіста Маркуса Гарвэя, які ў 1920 годзе прадказваў прыход чорнага караля — мэсіі. Каранаваньне ў 1930 годзе ў Этыёпіі чарнаскурага імпэратара Хайле Сіласіе І для шмат каго з прыхільнікаў вучэньня азначала выкананьне прароцтва Гарвэя. Ад ранейшага імя імпэратара Рас Тафары Маконэн атрымала назву і рэлігія.

Растафарыянская філязофія зыходзіць з ідэі, што чарнаскурыя насельнікі Амэрыкі і прылеглых карыбскіх выспаў, якія былі прывезеныя сюды ў якасьці рабоў, зьяўляюцца непасрэднымі нашчадкамі цара Саламона. Яны лічаць сябе адным са згубленых ізраільскіх плямёнаў. Іхнім сымбалем зьяўляецца леў, грыву якога павінны нагадваць дрэды.

Важнай часткай дактрыны і сродкам яе распаўсюду зьяўляецца музыка рэгі, якая зьвязаная перадусім зь імем Боба Марлі. Таксама неадзьдзельным элемэнтам рэлігіі зьяўляецца паленьне марыхуаны, якое забясьпечвае растаманам сувязь з Богам.