Расены
Расены | |||||
лет. Raseiniai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1253 | ||||
Горад з: | 1492 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Раён: | Расенскі | ||||
Плошча: | 8,48 км² | ||||
Вышыня: | 125 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 10 256 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1209,43 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC 2 | ||||
летні час: | UTC 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°22′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 55.36667° пн. ш. 23.11667° у. д.Каардынаты: 55°22′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 55.36667° пн. ш. 23.11667° у. д. | ||||
Расены | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.raseiniai.lt |
Расе́ны (лет. Raseiniai) — горад у Летуве, на рацэ Госенцы. Адміністрацыйны цэнтар Расенскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 102 56 чалавек. Знаходзяцца за 75 км ад Коўна.
Расены — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Расены паходзіць ад германскага асабістага імя Resino (такое імя меў біскуп Камбрэ)[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 году, калі Расены зьяўляліся сталіцай Жамойцкага княства. У ХIII—ХIV стагодзьдзях Расены ўзгадваюцца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расены сталі адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 1416—1421 гадах па загадзе вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касьцёл (адзін зь першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касьцёл які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Ежы Тышкевічам у 1636 годзе. У 1492 годзе Расены атрымалі магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля ўтварэньня Рэчы Паспалітай Расены засталіся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў у Расенах выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць ў сеймах Рэчы Паспалітай.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, Магдэбурскае права было скасаванае.
У складзе Расейскай імпэрыі Расены былі цэнтрам павету Віленскай губэрні (1801—1843), а потым Ковенскай губэрні (пасьля 1843 году). У ХIХ стагодзьдзі Расены атрымалі разьвіцьцё як лякальны цэнтар гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасьці ад чынуначных ветак і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю.
Пад час паўстаньня 1830—1831 гадоў Расены сталі адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 году паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але празь некалькі дзён расейскія войскі захапілі горад.
Расены, таксама, былі адным з цэнтраў габрэйскай абшчыны. У 1926 годзе габрэі складалі 40% насельніцтва гораду.
Падчас Першай сусьветнай вайны, вясной 1915 году горад быў заняты нямецкімі войскамі.
Пасьля стварэньня Летувіскай Рэспублікі ў 1918 годзе Расены ўвайшлі ў яе склад, дзе сталі цэнтрам павету. У 1940 годзе Расены апынуліся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку вайсковых дзеяньняў было разбурана 90% пабудоваў гораду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Quatre toponymes germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1—2, 1949. P. 19.