Літаратар
Падкляса ад | аўтар, артыст, penman |
---|---|
Галіна прафэсіі | пісьменьніцтва, book signing |
Хэшцэтлік | writers, authors |
Код прафэсіі МСКЗ-08 | 2641 |
Схема існасьці для клясы | Entity schema not supported yet (E42) |
Код занятасьці ISCO-88 | 2451 |
Сымбаль Юнікоду | ✍️ |
Мае сьпіс | сьпіс пісьменьнікаў |
Катэгорыя-эпанім |
Пісьме́ньнік — чалавек, які піша творы, выказвае ўласныя думкі, перажываньні й бачаньне сьвету ў пісьмовай форме.
Займаецца стварэньнем тэкстаў, разьлічаных, як правіла, на неакрэсьленае кола чытачоў. Можа быць аўтарам мастацкіх твораў, у тым ліку вершаў. Таксама бывае, што літаратурная дзейнасьць — прафэсія. Сынонімы слова пісьменьнік — літаратар, майстар слова, працаўнік пяра.
Паходжаньне слова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слова «пісьменьнік» дзеяслоўнага паходжаньня, адбылося ад дзеяслова «пісаць». Раней тэкставыя творы сапраўды пісаліся «ад рукі». У 20 стагодзьдзі ў сувязі з разьвіцьцём навукі й тэхнікі зьмяніліся ўмовы пісьменьніцкай працы, аднак, нягледзячы на тое, што большасьць пісьменьнікаў перайшлі на набор тэксту на пішучай машынцы, а затым і на кампутары, слова захавала сваё значэньне.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьменьнік, як правіла, чалавек, для якога ўказаны занятак зьяўляецца асноўным ці адным з асноўных заняткаў. Пры гэтым прафэсыйным пісьменьнікам лічыцца чалавек, для якога стварэньне тэкставых твораў зьяўляецца пастаяннай, асноўнай альбо адной з асноўных крыніц даходу. Як ва Ўкраіне, так і ў іншых краінах існуюць прафэсыйныя пісьменьніцкія аб’яднаньні (творчыя зьвязы, асацыяцыі).
Разьмежаваньне пісьменьніцкай дзейнасьці часьцей за ўсё адбываецца паводле літаратурных родаў, на аснове якіх вылучаюцца празаікі, паэты, драматургі. Нярэдка такая дыфэрэнцыяцыя ўлічвае жанравыя перавагі аўтара. Такім чынам, гаворка ідзе пра байкараў, навэлістаў, казачнікаў, карыкатурыстаў, гумарыстаў і інш[1].