Перайсьці да зьместу

Пірыхій

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Піры́хій (па-грэцку: πυρρίχιος) — стапа ў антычнай (мэтрычнай) сыстэме вершаваньня з двух кароткіх складоў. У сілаба-тоніцы пірыхіем называюць пропуск у якой-небудзь двухскладовай стапе (ямбе ці харэі) аднаго мэтрычнага націску. Пірыхіі ў адрозьненьне ад спандэяў сустракаюцца ў вершах вельмі часта. Па сутнасьці ў вершы нялёгка знайсьці «чысты» двухскладовы памер безь пірыхіяў, якія могуць быць на самых розных месцах у радку (апрача апошняй стапы).