Пустошкінскі раён
Выгляд
Пустошкінскі раён | |
Пустошкинский район | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Пустошка |
Дата ўтварэньня | 1927 |
Насельніцтва (2004) | 11 700 |
Плошча | 1870 км² |
Месцазнаходжаньне Пустошкінскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC 3 |
Код аўтам. нумароў | 60 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Пустошкінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пустошка.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 1870 км².
Раён мяжуе на поўдні — зь Невельскім, на поўначы — з Апочацкім і Бяжаніцкім, на захадзе — зь Себескім, на ўсходзе — з Новасакольніцкім раёнам.
Асноўныя рэкі — Алоля, Ушча, Невядранка, Вялікая.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 жніўня 1927 — пастановай ВЦВК утвораны Пустошкінскі раён у складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці з Пустошкінскай і частцы Луначарскай воласьці Себескага павету; частак Маеўскай і Чарнацоўскай воласьцяў Невельского павету і частцы Ежанскай воласьці Апочацкага павету. У склад раёнуўвайшло 22 сельсаветы.
- ліпень 1928 — Пустошкінскі раён у складзе Вялікалуцкай акругі увайшоў у зноў утвораную Заходнюю вобласьць з цэнтрам у м. Смаленску.
- 29 студзеня 1935 — Пустошкінскі раён улучаны ў склад ізноў утворанай Вялікалуцкай акругі Калінінскай вобласьці.
- травень 1938 — Пустошкінскі раён з Вялікалуцкай акругі перададзены ў склад Апочацкай.
- люты 1941 — Апочацкая акруга ліквідаваная, Пустошкінскі раён перададзены ў Калінінскую вобласьць.
- 22 жніўня 1944 — Пустошкінскі раён увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці.
- 2 кастрычніка 1957 — Пустошкінскі раён у зьвязку зь ліквідацыяй Вялікалуцкай вобласьці ўвайшоў у склад Пскоўскай вобласьці.
- 1 лютага 1963 — Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР Пустошкінскі раён быў скасаваны. Вялікая частка тэрыторыі адыйшла да Себескага раёну, Гультаеўскі і Шалахаўскі сельсаветы перададзеныя ў Невельскі раён; Монінскі і Бардаўскі сельсаветы — у Новасакольніцкі і Бяжаніцкі раёны. Места Пустошка перададзенае ў склад Невельскага прамысловага раёну.
- 12 студзеня 1965 — Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР Пустошкінскі раён ізноў адноўлены.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць сталага насельніцтва Пустошкінскага раёну на 1 сьнежня 2004 году была 11 666 чалавек (у месьце Пустошка — 5678 чалавек)[1]. Усяго налічваецца 243 населеныя пункты.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзяць аўтадарогі «Балтыя» Масква — Рыга і Санкт-Пецярбург — мяжа Беларусі, а таксама дзялянка чыгуначнай магістралі Масква — Рыга.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Колішні базылянскі манастыр у в. Вярбілава
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Звесткі з сайта абласной адміністрацыі(недаступная спасылка) (рас.)