Прэзыдэнці-Прудэнці
Прэзыдэнці-Прудэнці | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1917 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 475 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 18 | ||||
Паштовы індэкс: | 19500-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°7′33″ пд. ш. 51°23′20″ з. д. / 22.12583° пд. ш. 51.38889° з. д.Каардынаты: 22°7′33″ пд. ш. 51°23′20″ з. д. / 22.12583° пд. ш. 51.38889° з. д. | ||||
Прэзыдэнці-Прудэнці | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.presidenteprudente.sp.gov.br/ |
Прэзыдэ́нці-Прудэ́нці (па-партугальску: Presidente Prudente) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 230 тысяч чалавек[2]. Горад названы ў гонар бразыльскага прэзыдэнта Прудэнці дэ Марайса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да прыходу эўрапейцаў у рэгіёне сучаснага гораду жылі розныя індзейскія плямёны. Па заснаваньню места рост колькасьці насельніцтва адбываўся за кошт пераезду сюды былых шахтараў з штату Мінас-Жэрайс. Колькасьць уцекачоў з суседняга штату павялічылася, калі шахтары пачалі пазьбягаць закліку ў войска дзеля ўдзелу ў Парагвайскай вайне, якая трывала зь сьнежня 1864 году па сакавік 1870 году. У 1893 годзе места атрымала шлях да штату Мату-Гросу. Тады ж адбылося пашырэньне кававых плянтацыяў дзеля павелічэньня экспарту кавы за мяжу. З росквітам места Прэзідэнці-Прудэнці быў вылучаны ў асобны муніцыпалітэт 14 верасьня 1917 году палкоўнікам Франсіску дэ Паўлам Гулартам[3]. У XX стагодзьдзі ў паселішчы адбылася пераарыентацыя на вырошчваньне бавоўны і арахісу, а таксама разьвіцьцё жывёлагадоўлі.