Перайсьці да зьместу

Прага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прага
чэск. Praha
Прага
Герб Прагі Сьцяг Прагі
Першыя згадкі: IX стагодзьдзе
Краіна: Чэхія
Мэр: Bohuslav Svoboda[d]
Плошча: 496 км²
Вышыня: 235 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 1 243 201 чал.
шчыльнасьць: 2506,45 чал./км²
Часавы пас: UTC 1
летні час: UTC 2
Тэлефонны код: 2
Паштовыя індэксы: 100 00 — 199 00
Нумарны знак: A
Геаграфічныя каардынаты: 50°5′15″ пн. ш. 14°25′17″ у. д. / 50.0875° пн. ш. 14.42139° у. д. / 50.0875; 14.42139Каардынаты: 50°5′15″ пн. ш. 14°25′17″ у. д. / 50.0875° пн. ш. 14.42139° у. д. / 50.0875; 14.42139
Прага на мапе Чэхіі
Прага
Прага
Прага
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.praha.eu

Прага (па-чэску: Praha, мянушка: Прага, маці гарадоў) — сталіца і найбуйнейшы горад Чэхіі, чатырнаццаты паводле велічыні горад у Эўрапейскім Зьвязе. Горад месьціцца на рацэ Вэлтава ў гістарычным рэгіёне Багемія. Прага таксама зьяўляецца гістарычным цэнтрам рэгіёну Багемія. Горад месьціцца ў паўночна-заходняй частцы краіны на рацэ Вэлтава, у Празе пражываюць каля 1,24 млн чалавек, у той час як з улікам прадмесьцяў можна налічыць амаль 2 мільёны чалавек[1]. Да цяперашняга выгляду разьвівалася адзінаццаць стагодзьдзяў. Цяпер месьціцца на тэрыторыі ў 496 квадратных кілямэтраў. Прага ўтварае адзін з чэскіх адміністрацыйных рэгіёнаў — край Прагу, а таксама зьяўляецца сталіцай Цэнтральначэскага краю.

Прага была палітычным, культурным і эканамічным цэнтрам Цэнтральнай Эўропы. Заснаваны горад быў у эпоху папулярнасьці раманскага стылю, а росквіт атрымаў падчас гатычнай і рэнэсанснай эпохі, Прага была ня толькі сталіцай чэскай дзяржавы, але і рэзыдэнцяй двух імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі і, такім чынам, сталіцай гэтай краіны[2]. Горад быў важным местам падчас існаваньня Аўстра-Вугоршчыны, а пасьля Першай сусьветнай вайны стаў сталіцай Чэхаславаччыны. Горад меў значную ролю падчас пратэстанцкай Рэфармацыі, Трыццацігадовай вайны і ў гісторыі XX стагодзьдзя, падчас абедзьвюх сусьветных войнаў.

У Празе маецца цэлы шэраг вядомых культурных славутасьцяў, многія зь якіх перажылі гвалт і разбурэньне апошняга стагодзьдзя ў Эўропе. Сярод выбітным местам варта вылучыць: Праскі замак, Карлаў мост, Старамесцкая плошча з астранамічнымі гадзіньнікам, габрэйскі квартал, Сьцяна Ленана і ўзгорак Пертшын. У 1992 годзе гістарычны цэнтар Прагі быў уключаны ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Назва гораду паходзіць ад чэскага словы «práh», што азначае парог. Паводле легенды ягоным заснавальнікам быў князь Крок, дачка якога, Лібуша, паказала месца для будаўніцтва гораду і прадказвала яму вялікую славу. Першыя гістарычныя зьвесткі пра паселішча славян на тэрыторыі сучаснай Прагі ставяцца да VI стагодзьдзя. Аднак першыя паселішчы на ​​тэрыторыі сучаснага гораду датуюцца палеалітам. У II стагодзьдзі да н. э. у гэтай мясцовасьці пасяліліся кельты, якіх у I стагодзьдзі н. э. выціснулі маркаманы, і, магчыма, свэвы.

Выгляд на стары горад

Найстаражытны замак на тэрыторыі гораду, Праскі град, быў пабудаваны на левым беразе Вэлтавы ў IX стагодзьдзі. З тых часоў Прага стала сталіцай Чэскага княства, у канцы гэтага ж стагодзьдзя ў горадзе быў пабудаваны рынкавы пляц. У першай палове XIII стагодзьдзя вакол каменных пабудоваў у раёне плошчы сталі ўзводзіць гарадзкія сьцены. Прага ў эканамічным пляне была добра разьвітым горадам, які вёў ажыўлены гандаль з суседзямі і хутка разьвіваўся. Пэрыяд асаблівага росквіту Прагі ў XIV стагодзьдзі зьвязаны зь дзейнасьцю Карла IV. Пры ім было пабудавана Нове Месца, каменны мост праз Вэлтаву, вядомы зараз як Карлавы мост, заснаваны Карлава ўнівэрсытэт, пачалося будаўніцтва сабора Сьвятога Віта, Прага стала сталіцай Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1389 годзе адбыўся габрэйскі пагром, у выніку якога была зьнішчана трохтысячная габрэйская суполка гораду. У Празе засталося некалькі сынаґоґаў, захаваліся, таксама, і частка габрэйскіх могілак.

Пачатак XV стагодзьдзя ў Празе адбіўся дзейнасьцю прапаведніка і рэфарматара Яна Гуса, выкладчыка Карлавага ўнівэрсытэту. У 1419 годзе, празь пяць гадоў пасьля ягонага пакараньня сьмерцю, адбылася першая праская дэфэнэстрацыя, то бок радыкальныя гусіты выкінулі з вокнаў пяць гарадзкіх дарадцаў. Пражане падтрымлівалі табарытаў падчас гусіцкіх войнаў.

У 1526 годзе каралеўства Багемія перайшло ў рукі Габсбурґаў, дбайных каталікоў, у той час як пражане сымпатызавалі пратэстантам. Пры імпэратары Рудольфу II Прага зноўку стала сталіцай Сьвятой Рымскай імпэрыі. Рудольф II быў мэцэнатам, запрашаў да сябе астроляґаў, чараўнікоў, навукоўцаў, музыкаў і мастакоў, а таму Прага стала культурным цэнтрам Эўропы. У той час у Празе жылі астраномы Тыха Брагэ і Ёган Кеплер, мастак Джузэпэ Арчымбольда і іншыя прадстаўнікі навукі і мастацтва. У 1618 годзе адбылася другая праская дэфэнэстрацыя, якая паклала пачатак Трыццацігадовай вайне. Пасьля паразы ў бітве на Белай гары ў 1621 годзе на Старамесцкай плошчы пакаралі сьмерцю 27 прадстаўнікоў чэскай шляхты, многія іншыя былі высланы з гораду. З прычыны саксонскай і швэдзкай акупацыі насельніцтва Прагі зьменшылася з 60 да 20 тысячаў.

У 1689 годзе горад пацярпеў ад моцнага пажару, аднак пасьля пажару пачалася інтэнсіўная аднаўленьне. У 1713—1714 гадох у Празе прайшла эпідэмія чумы, якая прывяла да страты горадам ад 12 да 13 тысячаў чалавек. Зрэшты, у XVIII стагодзьдзі насельніцтва гораду працягвала расьці, і ў 1771 годзе ў ім налічвалася ўжо 80 тысячаў жыхароў. У 1757 годзе падчас бітвы пад Прагай горад пацярпеў ад абстрэлу прусаў. У 1784 годзе чатыры асобныя муніцыпалітэты: Малая Страна, Новае Месца, Старое Месца і Градчаны аб’ядналіся ў адзін горад. Габрэйскі квартал Ёзэфаў далучыўся да Прагі ў 1850 годзе. У 1817 годзе ўтварылася першая прадмесьце — Карлін.

З пачаткам прамысловай рэвалюцыі Прага імкліва разьвівалася. Зьмяніўся і нацыянальны склад насельніцтва гораду. Да 1848 году большасьць пражанаў былі немцамі, а ў 1880 годзе немцы складалі толькі 14%, у 1910 годзе — 6,7%. Прычынай такой зьмены стаў прыток чэскага насельніцтва з Маравіі. У 1861 годзе чэхі атрымалі большасьць у гарадзкім савеце. У 1871 годзе заснавалі «Праскую біржу тавараў і каштоўных папераў». Пасьля Першай сусьветнай вайны і стварэньня Чэхаславаччыны, Прага стала сталіцай незалежнай чэска-славацкай краіны. У той час яна была высока індустрыялізаваным горадам. У 1930-я гады насельніцтва дасягнула 850 тысячаў чалавек.

Прага падчас аксамітнай рэвалюцыі ў 1989 годзе.

Другая сусьветная вайна скончылася для Прагі 9 траўня 1945 году, у гэты дзень горад быў вызвалены войскамі другога ўкраінскага фронту савецкай арміі. Пасьля вайны ў краіне сфармаваўся камуністычны ўрад, які быў фактычна падпарадкаваны вайскова і палітычнага Савецкаму Саюзу, апынуўшыся па сацыялістычны бок Жалезнае заслоны. Найбуйнейшы помнік Ёсіфу Сталіну быў адкрыты ў горадзе на ўзгорку Летна ў 1955 годзе, але зьнішчаны ў 1962 годзе падчас барацьбы з культам асобы Сталіна. Чацьвёрты зьезд пісьменьнікаў Чэхаславаччыны, які прайшоў у горадзе ў чэрвені 1967 году, заняў цьвёрдую пазыцыю супраць існага ў краіне рэжыму[3]. 31 кастрычніка 1967 году студэнты правялі дэманстрацыю ў Страгаве. Гэта падштурхнула новага сакратара Камуністычнае партыі Чэхаславаччыны Аляксандра Дубчака да абвяшчэньня этапу рэформаў ў жыцьці гораду і краіны, пачаўшы стварэньне сацыялізму з чалавечым тварам. Гэтая зьява, якая атрымала назву Праская вясна, мела на мэце дэмакратычнае абнаўленьне ўстановаў. Аднак, астатнія краіны-ўдзельніцы Варшаўскай дамовы, акрамя Румыніі і Альбаніі, адрэагавалі на рэформы сумесным уварваньне ў Чэхаславаччыну і сталіцу Прагу 21 жніўня 1968 году танкамі, здушыўшы любыя спробы рэформаў. Ян Палах і Ян Зайц скончылі жыцьцё самагубствам у студзені і лютым 1969 году на знак пратэсту супраць гэтак званай нармалізацыі краіны.

У 1989 годзе на тле развалу сацыялістычных рэжымаў вуліцы Прагі перапоўніліся людзьмі, пасьля таго як мясцовы АМАП зьбіў мірную студэнцкую дэманстрацыю. У выніку Аксамітнай рэвалюцыі камуністычны рэжым быў зрынуты. У 1993 годзе Прага стала сталіцай Чэхіі, пасьля таго як краіна мірна была падзеленая на два новых дзяржаўных утварэньня. У канцы 1990-х гадох Прага зноўку стала важным культурным цэнтрам Эўропы і зьведала значны ўплыў глябалізацыі[4]. У 2000 годзе ў Празе адбыўся саміт МВФ і Сусьветнага банку, тут адбыліся хваляваньні супраць глябалізацыі. У 2002 годзе Прага пацярпела ад паводкі, якая пашкодзіла будынкі і ейную падземную транспартную сыстэму. Прага выставіла заяўку на правядзеньне летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году[5], але ня здолела ўвайсьці ў сьпіс кандыдатаў. У чэрвені 2009 году, у выніку фінансавага ціску праз сусьветную рэцэсію, чыноўнікі Прагі таксама вырашылі адмяніць заплянаваную заяўку гораду на правядзеньне летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году[6].

Прага знаходзіцца на поўнач ад цэнтру Чэхіі, пасярод тэрыторыі Сярэднечэскага краю (па-чэску: Středočeský kraj), аднак стварае самотную тэрытарыяльную адзінку сталіца Прага (па-чэску: Hlavní město Praha). Праз Прагу цячэ рака Вэлтава (па-чэску: Vltava), уздоўж якой знаходзіцца гістарычны і сучасны цэнтар места.

Месяц Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн За год
Максымальная тэмпэратура 1,4°C 3,1°C 7,7°C 13,4°C 18,7°C 21,2°C 23,6°C 23,5°C 18,6°C 12,8°C 5,5°C 2,1°C 12,7°C
Мінімальная тэмпэратура −3,6°C −3,3°C −0,1°C 3,5°C 8,4°C 11,3°C 13,4°C 13,0°C 9,1°C 4,9°C 0,3°C −2,2°C 4,5°C
Ападкі 23,6мм 23,1мм 28,1мм 38,2мм 77,2мм 72,7мм 66,2мм 69,6мм 40,4мм 30,5мм 31,9мм 25,3мм 526,6мм

На сёньня горад мае больш 1 240 000 жыхароў, акрамя таго ў 2011 годзе ў сталіцу езьдзілі штодня 217 686 людзей за працай ці навучаньнем, пераважна зь Сярэднячэкага краю. Такім чынам, горад займае 14 месца ў ЭЗ паводле колькасьці насельніцтва. Прага зьяўляецца важным турыстычным цэнтрам і ў пік турыстычнага сэзону ейнае насельніцтва павялічваецца прыкладна ўдвая.

З другой паловы 1990-х гадоў расьце колькасьць замежнікаў. У 2001 годзе ў Празе пражывала 61 477 замежнікаў, у 2011 годзе — ужо 178 177, якія складалі 14% насельніцтва гораду. Па стане на 31 сьнежня 2009 году ў Празе пражывала 50 138 грамадзянаў Украіны, 17 967 грамадзянаў Славаччыны, 17 509 грамадзянаў Расеі і 10 699 грамадзян Віетнаму. Пераважная большасьць грамадзян Украіны складаюць мужчыны, якія прыехалі на працу, многія зь маюць сталае месца жыхарства.

У горадзе ёсьць некалькі цыганскіх суполак, перш за ўсё ў Лібні, заходняй частцы Сьмехава і Жыжкаве. Дзель цыганаў ніжэй за сярэднестатыстычны ўзровень у Чэхіі. Падчас перапісу насельніцтва ў 2001 годзе адсотак насельніцтва, які аднёс сябе да цыганскай нацыянальнасьці, складаў палову ў параўнаньні з агульнадзяржаўным сярэднестатыстычным паказчыкам, ніжэй толькі ў краі Высачына. Паводле дасьледаваньня Міністэрства працы і сацыяльных справаў і Эўрапейскага сацыяльнага фонду праведзенага ў 2006 годзе ў Празе ёсьць 6 сацыяльна маргіналізаваных цыганскіх суполак, якія налічваюць прыкладна 9 тысячаў чалавек. Паводле перапісу гарадзкога маґістрату, праведзенага ў 2007 годзе, у горадзе пражываюць прыкладна 2 тысячы бамжоў.

Прага мае высокі ўзровень эміґрацыі і іміґрацыі. Паміж эміґрантамі высокую дзель складаюць замежнікі. Жыхары Прагі часьцей перасяляюцца ў Сярэднячэскі край, канкрэтна ў раёны Прага-Ўсход і Прага-Захад, якая зараз налічвае каля 200 000 чалавек і стала расьце. У мінулым у Празе пражывала зьмяшанае насельніцтва, акрамя чэхаў, немцаў і габрэяў, зь Сярэднявечча ў горадзе налічвалася некаторая колькасьць італьянцаў. Архітэктурныя помнікі італьянскага характару складаюць большую частку Малой Страны.

Дэмаґрафія Прагі ад 1378 да 2010 гады (у тысячах)
Год 1378 1500 1610 1702 1798 1850 1883 1884 1901 1918 1922 1930 1960 1965 1968 1970
Колькасьць жыхароў 40 30 60 60–65 79 155 160 171 216 223 667 849 1005 1025 1102 1080
Год 1975 1980 1985 1990 1995 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010
Колькасьць жыхароў 1167 1190 1193 1215 1210 1181 1160 1162 1166 1171 1181 1188 1212 1233 1249 1257

Прага традыцыйна зьяўляецца вельмі папулярным местам сярод турыстаў. У сучаснай Празе працуе вялікая колькасьць музэяў, тэатраў, кінатэатраў, ґалерэяў і інш. Але галоўнай спакусай зьяўляецца гістарычны цэнтар места.

Помнікі праскай помнікавай рэзэрвацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэрквы і капліцы

Выгляд на Праскі замак
Выгляд на Праскі град
Сабор Сьвятога Віта альбо Праскі град
Сабор Сьвятога Віта

Палацы

  • Палац Кінскіх
  • Вальдштэйнскі палац
  • Чэрнінскі палац

Будынкі культуры і адукацыі

  • Каролінум
  • Нацыянальны тэатар
  • Нацыянальны музэй
  • Клемэнцінум
  • Рудольфінум

Іншыя вядомыя будынкі

Мапа мікрараёнаў Прагі

Прага дзеліцца на раёны (па-чэску: Obvod), якіх на сёняшні момант налічваецца 22. Назвы яны маюць па сваіх нумарах: Прага 1, Прага 2, …, Прага 22. Варта заўважыць, што меншы нумар не азначае блізкасьць да цэнтру. Раёны ў сваю чаргу падзяляюцца на мікрараёны (па-чэску: Městská část), іх у Празе 112. Яны ўжо маюць свае назвы, большай часткай гэта назвы вёсак ці мястэчак, якія тут знаходзіліся раней: Вышэград, Вінаграды, Мала Страна і інш.

Сучасны праскі трамвай

Прага зьяўляецца важным транспартым вузлом ня толькі ў самой Чэхіі, але і для Цэнтральнай Эўропы. Праскі аэрапорт Рузіне (па-чэску: Ruzyně) зьяўляецца самым вялікім у Чэхіі. Вялікую ролі ў месцкай інфраструктуры адыгрывае галоўны вакзал (па-чэску: Hlavní nádraží), адкуль можна дабрацца да вялікіх мест заходняй і ўсходняй Эўропы. Рачны транспарт ў Празе, у асноўным, мае вызнам толькі ў якасьці забаўкі для турыстаў. Акрамя гэтага Прага мае інтэґраваную транспартную сыстэму Праскага мэтрапалітэну, Праскую трамвайную сыстэму, аўтобусныя маршруты, фунікулёры і шэсьць паромаў. Прага мае адзін з самых высокіх паказчыкаў выкарыстаньня грамадзкага транспарту ў сьвеце. За год ажыцьцяўляецца каля 1,2 млрд пасажырскіх перавозак.

Звычайны базавы квіток (па-чэску: jízdenka) на грамадзкі транспарт каштуе 32 чэскія кроны. Гэты квіток перасадачны, ён дзейнічае на працягу 90 хвілінаў, днём ці ноччу, на ўсіх відах гарадзкога транспарту (ў мэтро, трамваі, аўтобусе, фунікулёры, на пароме, а таксама ў прыгарадных цягніках у межах гораду), незалежна ад таго, колькі перасадак зрабіў пасажыр. Можно набыць таксама квіток са зьніжкай, які каштуе 24 кроны і дзейнічае толькі 30 хвілінаў. Квіток павінны быць пазначаны з дапамогай кампосьцеру жоўтага колеру пры пасадцы ў транспартны сродак ці перад эскалатарам мэтро, альбо на чыгуначным вакзале (калі паездка пачынаецца на цягніку). Таксама існуюць квіткі на содні, трое содняў, на месяц і г. д.

Праскі мэтрапалітэн

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Станцыя мэтро Маластранская

Першая частка мэтро ў Празе пачала працаваць у 1974 годзе. Гэта быў атрэзак чырвонай лініі Флорэнц-Качараў (9 станцыяў). Паступова сыстэма праскага мэтрапалітэну пашырылася ў тры лініі, і на сёньняшні дзень мае 53 станцыі. Самая доўгая — жоўтая лінія, самая кароткая — зялёная, але апошняя заложана пад самым цэнтрам места. У чэрвені 2010 году пачалося пашырэньне зялёнай лініі далей у паўночна-заходнім напрамку Прагі бліжэй да аэрапорту[7]. Таксама плянуецца ажыцьцявіць чыгуначнае паведамленьне з аэрапортам. Ёсьць плян па будаўніцтву чацьвёртай лініі мэтро, які злучыць цэнтар гораду зь ягонай паўднёвай часткай[8]. У якасьці цягнікоў выкарыстоўваюцца цягнікі «81-71M», то бок мадэрнізаваны варыянт савецкага «81-71», а з 1998 году пачалі эксплюатаваньне новыя цягнікі «M1», вырабленыя кансорцыюмам ČKD Praha, ADtranz і Siemens. Станцыя мэтро Намесьці міру зьяўляецца самай глыбокай станцыяй праскага мэтрапалітэну, якая абсталяваная самым доўгім эскалятарам у Эўрапейскім Зьвязе.

Вялікай перавагай грамадзкага транспарту ў Празе зьяўляецца наяўнасьць начнога транспарту. Мэтро ноччу не працуе, аднак трамваі і аўтобусы ходзяць цэлую ноч. Інтэрвал, зразумела, значна паніжаны, але ня будзе складаць праблемаў дабрацца да любой часткі места.

Магіла М. Забэйды-Суміцкага на Альшанскіх могілках

У Празе працаваў беларускі першадрукар Францішак Скарына, навучаліся, працавалі ды жылі Ларыса Геніюш і Янка Геніюш, Мікола Вяршынін. У Празе знаходзіцца беларуская рэдакцыя Радыё Свабода. На Альшанскіх могілках у Празе пахаваныя прэзыдэнты БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, а таксама сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі.

У Празе існуе некалькі аб’яднаньняў беларусаў Прагі і Чэхіі:

Выдаецца беларуская газэта «Крывія». Выдаўцом зьяўляецца аб’яднаньне «Пагоня», якое з 2006 году ў Празе адчыніла беларускую клюбоўню, якая зьбірае беларускую грамаду падчас розных культурных і грамадзкіх мерапрыемстваў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]