Панцюркізм
Панцюркізм (па-турэцку: Türkçülük, Türkizm) — грамадзка-палітычны рух, які ўзьнік у 80-х гадах XIX ст. сярод азэрбайджанскай і асманскай інтэлігенцыі, мэтай якога было культурна-палітычнае абьяднаньне цюрскіх народаў[1]. У навуковай літаратуры таксама можна сустрэць тэрмін Туранізм (па-турэцку: Turançılıq), які мае больш шырокае значэньне і распаўсюджваецца ня толькі на цюрцкія народы.
Тэрмін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У навукова-дасьледчай літаратуры "панцюркізм" выкарыстоўваецца для апісаньня палітычнага, культурнага і этнічнага адзінства ўсіх цюркамоўных людзей. "Туркізм" пачаў ужывацца з прыстаўкай "пан" (ад грэцкага πᾶν — усе).
Прыхільнікі выкарыстоўваюць апошняе ў якасьці пункту параўнаньня, бо "цюркская мова" — гэта больш моўнае і культурнае адрозьненьне, чым расавае ці этнічнае. Гэта адрозьнівае яго ад "турэцкага", які зьяўляецца этнічным тэрмінам для людзей, якія ў асноўным пражываюць у Турцыі. Панцюрцкія ідэі і розныя рухі ўзьяднаньня сталі папулярныя пасьля распаду Савецкага Саюза ў Цэнтральнай Азіі та іншых цюрцкіх краінах.
У пэўнай ступені, зьяўленьне панцюркізма было адказам на разьвіцьцё панславізму і пангэрманізму ў Эўропе і паўплывала на паніранізм у Азіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перадгісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1804 г. татарскі тэолаг Габдэнасыр Курсаві (па-татарску: Габденнасыр Ибраһим улы Курсави) напісаў трактат, у якім заклікаў мадэрнізаваць Іслам. Курсаві быў джадзідам (прадстаўніком рэфармісцкай плыні ў Ісламе). Джадзіды заахвочвалі крытычнае мысьленьне, падтрымлівалі адукацыю і гендэрную роўнасьць, выступалі за талерантнасьць да іншых канфэсій, цюркскую культурную еднасьць і адкрытасьць да культуры Эўропы. Рух Джадзыд быў заснаваны ў 1843 годзе ў Казані. Яго мэтай была паўсьвецкая мадэрнізацыя і адукацыйная рэформа, абьядноўваючая цюрцкія народы (у першую чаргу, на падставе нацыянальнай ідэнтычнасьці).
У Каіры выгнанцамі з Асманскай імпэрыі, пасьля спыненьня канстытуцыі 1876 г. і перасьледу лібэральнай інтэлігенцыі новым султанам Абдул-Хамідам II, была выдадзена газэта «Цюрк». Гэта першая публікацыя, якая акцэнтавала ўвагу на нацыянальным паходжаньні.
Младатуркі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 траўня 1889 году была заснавана партыя пад назвай «Таварыства асманскага адзінства». Пазьней яна абьядналася з парыскай групай младатурак і была пераназвана ў «Асманскае таварыства яднаньня і прагрэсу» (па-асманску: إتحاد و ترقى ; па-турэцку: İttihat ve Terakki). Асноўныя мэты — зруйнаваньне рэжыму тагачаснага султана Абдул-Хаміда II, аднаўленьне канстытуцыі 1876 году, скліканьне парлямэнта і наступная нацыяналістычная ўніфікацыя Асманскай імпэрыі на цюркім этнічным падмурку.
У 1908 г. Камітэт саюза і прагрэсу прыйшоў да ўлады ў Асманскай імпэрыі. Паступова дамінантнай стала нацыяналістычная ідэалёгія. Гэта часткова супрацьпастаўлялася мусульманскай ідэалёгіі, якая, з пункта гледжаньня младатурак, адносілася да XVI ст., калі султан быў халіфам рознаэтнічных мусульманскіх зямель. Дзеячы, якія падтрымлівалі панцюркізм, уцякалі з Расеі ў Канстантынопаль, дзе ўзьнік моцны панцюрцкі рух. Паступова турэцкі панцюрцкі рух перарос у нацыяналістычную, этнічна арыентаваную замену халіфата дзяржавай іншага фармата.
У пачатку 1913 г. усю ўладу ў партыі «Яднаньня і прагрэса» і ў імпэрыі захапіў трыюмвірат — Энвер-паша, Талаат-паша і Джэмаль-паша. Яны жа сталі галоўнымі ініцыятарамі і арганізатарамі генацыду армян.
Пасьля падзеньня Асманскай імпэрыі зь яе шматкультурным і шматнацыянальным насельніцтвам, пад уплывам нацыяналізму младатуркаў, некаторыя спрабавалі замяніць імпэрыю на ўмоўную цюркскую садружнасьць. Пазьней такія дзеячы, як Мустафа Кемаль Атацюрк, прызналі, што такая мэта была ўтапічнай, замяніўшы панцюрцкі ідэалізм нацыяналізмам, накіраваным на захаваньне турэцкага народа ў межах яго этнічнага пражываньня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.britannica.com/topic/Pan-Turkism☁(недаступная спасылка)