Нітар
Выгляд
Нітар лац. Nitar | |
Nither | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Nieth Heri |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Натар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Нітар» |
Нітар — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нітэр або Нідар (Nither, Nieter, Niidhar, Nidar[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -нед- (-нет-, -ніт-) (імёны ліцьвінаў Нітарт, Нетымер, Гінет; германскія імёны Nitart, Nitimerus, Genet) паходзіць ад гоцкага neiþa 'злосьць, варожасьць'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Netar[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нітаровічы (Nitorowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[8].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 250.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1159.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 182.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 149.