Ньютан
Выгляд
(Перанакіравана з «Ньютан (адзінка вымярэньня)»)
Нью́тан (абазначаюць як Н, N) — адзінка вымярэньня сілы, вытворная адзінка сыстэмы СІ, названая ў гонар Сэра Ісака Ньютана за ягоны ўнёсак у клясычную мэханіку.
Азначэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ньютан — адзінка сілы ў сыстэме СІ, роўная сіле, неабходнай для таго, каб паскорыць цела масай 1 кіляграм да паскарэньня 1 м/с2:
Кратныя і дзельныя адзінкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найменьні кратных і дзельных адінак утвараюць, дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова “ньютан”:
Кратныя | Дзельныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
101 Н | дэканьютан | даН | daN | 10-1 Н | дэцыньютан | дН | dN |
102 Н | гэктаньютан | гН | hN | 10-2 Н | сантыньютан | сН | cN |
103 Н | кіляньютан | кН | kN | 10-3 Н | міліньютан | мН | mN |
106 Н | мэганьютан | МН | MN | 10-6 Н | мікраньютан | мкН | µN |
109 Н | гіганьютан | ГН | GN | 10-9 Н | нананьютан | нН | nN |
1012 Н | тэраньютан | ТН | TN | 10-12 Н | піканьютан | пН | pN |
1015 Н | пэтаньютан | ПН | PN | 10-15 Н | фэмтаньютан | фН | fN |
1018 Н | экзаньютан | ЭН | EN | 10-18 Н | аттаньютан | аН | aN |
1021 Н | зэтаньютан | ЗН | ZN | 10-21 Н | зэптаньютан | зН | zN |
1024 Н | ётаньютан | ІН | YN | 10-24 Н | ёктаньютан | іН | yN |
Прыклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 Н ёсьць сіла зямнога прыцягненьня, што ўзьдзейнічае на аб'ект масай каля 102 г (1/9,8}} кг) (напрыклад, маленькі яблык).
- На паверхні Зямлі, цела масай 1 кг узьдзейнічае на апору з сілай 9.81 Н. Прыбліжэньне, што 1 кг адпавядае прыкладна 10 Н часам выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцьці і інжынэрных разьліках, што не патрабуюць высокай дакладнасьці.
- Зямное прыцягненьне для чалавека масай 70 кг прыкладна роўнае 687 Н.