Новасакольніцкі раён
Новасакольніцкі раён | |
Новосокольнический район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Новасакольнікі |
Дата ўтварэньня | 1927 |
Насельніцтва (2009) | 17 400 |
Плошча | 1616 км² |
Месцазнаходжаньне Новасакольніцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC 3 |
Код аўтам. нумароў | 60 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Новасакольніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Новасакольнікі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 1616 км².
Асноўныя рэкі — Насва, Вялікі Удрай, Сьмердзель, Малы Удрай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён утвораны 24 ліпеня 1927 году.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 17,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 9 тыс. Усяго налічваецца 274 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе раёну маецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Балогаўскае сельскае паселішча
- Вязаўскае сельскае паселішча
- Гаражанскае сельскае паселішча
- Маеўскае сельскае паселішча
- Насьвінскае сельскае паселішча
- Новасакольніцкае сельскае паселішча
- Окнійскае сельскае паселішча
- Першамайскае сельскае паселішча
- Рунаўскае сельскае паселішча
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзяць шляхі Санкт-Пецярбург-Віцебскага аддзяленьня Кастрычніцкай чыгункі (кірункаў Санкт-Пецярбург — Езярышча і Масква — Рыга), ёсьць Новасакольніцкая дыстанцыя службы шляху ПЧ-45.
Асноўнымі для перавозак аўтамабільным транспартам у раёне зьяўляюцца аўтамабільная дарога федэральнага значэньня М-9 «Балтыя» (Масква — Валакаламск — мяжа з Латвіяй) і аўтадарога суб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі Р51 (Шымск — Старая Руса — Вялікія Лукі — Невель).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі раёну маюцца два гістарычна-архітэктурныя помнікі рэспубліканскага значэньня. Гэта гарадзішча Востры (XIII—XIV стст.), разьмешчанае ў Вязаўскай воласьці, і драўляная царква Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Багародзіцы (XVIII—XIX стст.) у Востраўскай воласьці.
Да прыродна-ляндшафтавых помнікаў належаць Чырыкаўскі парк у Гаражанскай воласьці і ліпавая алея ў в. Мінкіна Новасакольніцкай воласьці, створаныя напачатку XIX ст.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У мястэчку Сакольнікі (цяпер вёска Старасакольнікі) існаваў мураваны касьцёл і кляштар францішканаў (1794), які па задушэньні нацыянальна-вызваленчага паўстаньня (1863—1864) быў гвалтоўна перароблены на праваслаўную царкву.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новасакольніцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў