Незваротны працэс
Незваро́тны працэ́с — працэс, пасьля завершаньня якога аднавіць пачатковы стан сыстэмы немагчыма або магчыма толькі шляхам зьмяненьня навакольнага асяродзьдзя (гэта значыць, зьдзяйсненьня дадатковага (кампэнсуючага) працэсу).
Напрыклад, працэс астываньня гарачай вады зьяўляецца незваротным, бо яе можна вярнуць да пачатковай тэмпэратуры толькі праз кампэнсуючы працэс (падаграваньне). Пры гэтым вада атрымае дадатковую энэргію замест той, што была перададзеная ў навакольнае асяродзьдзе. Такім чынам, незваротны працэс заўсёды пакідае «сьлед» у навакольным асяродзьдзі.
Усе незваротныя тэрмадынамічныя працэсы зьяўляюцца нераўнаважнымі.
Незаротным зьяўляецца любы працэс, вынікам якога зьяўляецца павялічэньне энтрапіі сыстэмы.
Усе рэальныя працэсы зьяўляюцца незваротнымі.