Нарбуты (род)
Нарбуты лац. Narbuty | |
Герб «Трубы» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Першы з роду | Нарбут |
Нарбуты — літоўскі шляхецкі род гербу «Трубы».
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарпод, пазьней Нарпот або Нарбот (Norpod, Norpoth[1], Narbot[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7] або ад асновы -буд- (-бод-)[8]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[9] (тое ж, што і імя Бутнар).
Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[11].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынальнік роду — баярын Нарыбут (Нарбут), які атрымаў ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча маёнткі Армяны і Калтыняны, а ад вялікага князя Казімера — 7 людзей. Паводле радавой легенды, Нарбуты былі адгалінаваньнем магнацкага роду Осьцікаў, таму часам пісаліся Осьцік-Нарбутамі[12].
Найбольш вядомыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётар Дабрагост Нарбутавіч — староста дарсуніскі
- Войцех Нарбутавіч (?—1510?) — намесьнік ясвойнскі ў 1501, харужы надворны ў 1501—1505, маршалак гаспадарскі ў 1505—1509
- Войцех Войцехавіч (?—1540) — харужы вялікі з 1529
- Мікалай Войцехавіч (? — каля 1556) — староста крэўскі з 1538 або 1539, мазырскі (атрымаў староства да 1542), маршалак гаспадарскі ў 1546—1553, ваявода падляскі з 1551
- Станіслаў Мікалаевіч (?—1596) — староста ашмянскі ў 1589, ваявода амсьціслаўскі з 1595
- Юзэф (? — па 1797) — лідзкі стольнік, потым харужы ў 1768—1794, староста мерацкі з 1773; пасол на соймы 1773 і 1780; сакратар Таргавіцкай канфэдэрацыі, у 1793 сакратар Камісіі паліцыі ВКЛ
- Антоні (? — па 1798) — пасол на соймы 1764 (падпісаў элекцыю караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага) і 1778 (абіраўся ў Скарбовую камісію ВКЛ); лідзкі канюшы ў 1770—1772, падчашы ў 1773—1784, стольнік у 1785—1794, маршалак у 1797—1798
- Дамінік (? — па 1807?) — пасол на сойм 1764, браў удзел у элекцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага; староста міжэвіцкі з 1771, лідзкі чашнік у 1770—1774 і войскі ў 1775—1794, дэпутат Галоўнага Трыбуналу у 1789, пасол на сойм 1782 і Чатырохгадовы Сойм; падпісаў Віленскі акт паўстаньня 1794 году, сябра Найвышэйшай Літоўскай рады (яе сакратар, сябра крымінальнага суду)
- Даніла (у манастве Казімер; 1738—1807) — філёзаф
- Юстын (каля 1773—1845) — гісторык
- Тэадор (1784—1864] — гісторык
- Людвік Нарбут (1832—1863) — вайсковец, удзельнік паўстаньня 1863—1864
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 87—88.
- ^ Germain J., Herbillon J. Dictionnaire des noms de famille en Wallonie et à Bruxelles. — Bruxelles, 2007. P. 755.
- ^ N
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Пазднякоў В.Нарбуты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 347.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валеры Пазднякоў, Нарбуты, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Генэалягічнае дрэва роду Нарбутаў, Pawet.net
- Нарбуты, Pawet.net