Перайсьці да зьместу

Наліта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наліта
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1986(1986-10-15)[1][2] (38 гадоў)
Рост 175 см
Вага 73 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2008
2008—2011
2010—2011
2011—2013
2013
2013—2016
2016—2017
2017—2020
2020—2022
2022—2023
Санлюкеньнё
Эсіха
Барсэлёна 2
Барсэлёна
Бэнфіка
Гранада (арэнда)
Сэльта
Манчэстэр Сіці
Сэвільля
Сэльта
Ібіса
32 (24)
71 (15)
106 (29)
2 (0)
35 (12)
17 (3)
100 (39)
19 (4)
49 (7)
75 (11)
27 (1)
Зборныя
2014—2016 Гішпанія 16 (6)

Мануэ́ль Агу́да Дура́н (па-гішпанску: Manuel Agudo Durán), шырока вядомы як Налі́та (па-гішпанску: Nolito; нарадзіўся 15 кастрычніка 1986 году, Санлюкар-дэ-Барамэда, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, нападнік. У зборнай Гішпаніі дэбютаваў у 2014 годзе.

У юнацтве гуляў за невялічкія клюбы зь ніжэйшых дывізіёнаў. У 22 гады апынуўся ў «Барсэлёне». У першых сэзонах, праведзеных у Каталёніі, Наліта выступаў за другую каманду клюбу.

3 кастрычніка 2010 году Наліта дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену Пэдра Радрыгесу[3]. 10 лістапада гулец адкрыў лік у матчы супраць «Сэўты» на Кубак Гішпаніі[4].

У канцы траўня 2011 году Наліта адхіліў прапанову «Барсэлёны» на складаньне прафэсійнага кантракту і падпісаў пяцігадовы кантракт з партугальскай «Бэнфікай»[5]. Афіцыйны дэбют гульца прыпаў на хатні матч Лігі чэмпіёнаў, дзе партугальскія «арлы» аказаліся мацней за турэцкі «Трабзанспор» зь лікам 2:0, на рахунку Наліта быў адзін з двух галоў. У матчы ў адказ Наліта таксама адзначыўся, гульня скончылася зь лікам 1:1.

29 студзеня 2013 году гулец вярнуўся ў Гішпанію, каб скончыць сэзон у арэндзе ў складзе «Гранады». 1 ліпеня 2013 году Наліта перабраўся ў гішпанскі клюб «Сэльта». Пагадненьне было падпісанае на 4 гады.

7 лістапада 2014 году Наліта быў выкліканы ў зборную Гішпаніі на матч супраць зборнай Беларусі, аднак на пляцоўцы не зьявіўся. Дэбют гульца прыпаў на таварыскі матч супраць зборнай Нямеччыны, які адбыўся 18 лістапада 2014 году.

«Барсэлёна»:

«Бэнфіка»:

«Сэвільля»:

  1. ^ а б в Nolito // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Manuel Agudo Durán // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Nsue shocks Barca. ESPN Soccernet
  4. ^ Barcelona 5–1 Ceuta. ESPN Soccernet
  5. ^ Nolito confirma su fichaje por el Benfica. Marca

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]