Мёртвае мора
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Возера}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Мёртвае мо́ра (па-арабску: Al-Bahr al-Majit, на іўрыце ים המלח, Yam haMelah) — салёнае возера на Блізкім Усходзе, разьмешчанае ў Ярданскім тэктанічным разломе (El-Ghor), на мяжы Ізраіля, Ярданіі і Палестынскай аўтаноміі.
Паверхня возера — найніжэйшая кропка Зямлі — 408 мэтраў ніжэй узроўню сусьветнага акіяна. Плошча паверхні складае 1020 км², а максымальная глыбіня — 399 мэтраў. Вада вельмі салёная, у сярэднім 26%. На паверхні салёнасьць складае каля 22%, а на глыбіні 50 мэтраў — 35%. Даўжыня возера расцягнутага з поўначы на поўдзень складае 76 км, а шырыня 45 — 16 км. Берагавая лінія даволі роўная, выключэньне складае паўвыспа El-lisan (язык) якая разьдзяляе Мёртвае мора на глыбокую паўночную частку і больш мелкую паўднёвую (каля 6 мэтраў глыбіні).
Колькасць вады якая ўпадае ў Мёртвае мора, на працягу XX стагодзьдзя зьменшылася, з-за выкарыстаньня часткі вады Ярдана Ізраілем і Ярданіяй, а таксама кліматычнымі зьменамі. Значнае выпарэньне выклікае зьніжэньне ўзроўню вады і зьяўленьне салявых адкладаньняў.
У паўночную частку Мёртвага мора ўпадае рака Ярдан, якая стварае даволі вялікую дэльту.
У сувязі з дужым засаленьнем у Мёртвым моры зусім няма арганічнага жыцьця, але ў вадзе ўтрымліваюцца значныя запасы кухеннай солі (прыблізна 43 млрд тон). Таксама выкарыстоўваюцца лекавыя ўласьцівасьці вады і гразі, на ўзьбярэжжы мора знаходзяцца шматлікія санаторыі.
Каля Мёртвага мора знаходзіцца штаб-кватэра Масада (ізраільскай выведчай службы), таксама тут былі знойдзеныя Скруткі мёртвага мора. Лічыцца, што на ўзьбярэжжы Мёртвага мора знаходзіліся біблейскія гарады Садом і Гамора.