Мэксыканскі чырвонакаленны павук-птушкаед
Выгляд
Мэксыканскі чырвонакаленны павук-птушкаед (Brachypelma smithi) - від павукоў-птушкаедаў з роду Brachypelma.
Жыве ў раёнах ціхаакіянскага ўзьбярэжжа Мэксыкі і на поўдні ЗША. Аддае перавагу вільготным месцам пражываньня, хаваецца ў хмызьняках.
Чырвонакаленныя павукі-птушкаеды- адны з самых папулярных відаў павукоў, якіх разводзяць ў няволі, з прычыны іх вялікага памеру і яркай афарбоўкі. З-за рэзкага зьніжэньня колькасьці чырвонакаленных павукоў-птушкаедаў паводле пагадненьня CITES гэты від быў аднесены да сьпісу забароненых да адлову ў мэтах продажу жывёлаў, а таксама быў ўведзена забарона на ўвоз або вываз любых павукоў роду Brachypelma.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэксыканскі чырвонакаленны павук-птушкаед — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |