Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Гішпаніі па баскетболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гішпанія
Selección Española de Baloncesto

Сьцяг Гішпаніі

Асноўныя зьвесткі
Рэйтынг ФІБА 6 (26 лістапада 2024)
Чалец ФІБА з 1934
Рэгіён ФІБА Эўропа
Фэдэрацыя Гішпанская фэдэрацыя баскетболу
Трэнэр
Алімпійскія гульні
Удзелаў 14
Мэдалёў Срэбра: (1984, 2008, 2012)
Бронза: (2016)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў 13
Мэдалёў Золата: (2006, 2019)
Чэмпіянаты Эўропы
Удзелаў 32
Мэдалёў Золата: (2009, 2011, 2015, 2022)
Срэбра: (1935, 1973, 1983, 1999, 2003, 2007)
Бронза: (1991, 2001, 2013, 2017)
Форма
Сьветлая швэдра
Камандныя колеры
Сьветлая
Цёмная швэдра
Камандныя колеры
Цёмная
Спасылкі
Вэб-старонка
(абнаўленьне: 23 сьнежня 2024)

Мужчынская зборная Гішпаніі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Гішпанію на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Гішпанскай фэдэрацыі баскетболу.

Першай гульнёй ў гісторыі адбору была адборачнага турніру была сустрэчы супраць зборнай Партугаліі да чэмпіянату Эўропы 1935 году. Гішпанская зборная выгуляла сваіх суседзяў зь лікам 33:12[1]. Гэты матч ладзіўся ў швайцарскай Жэнэве улетку 1935 году, стаўшы першым матчам Эўрабаскету ў гісторыі. На самім турніры зборная Гішпаніі заняла другое месца ў турніры, прапусьціўшы на першы радок зборную Латвіі.

Матч зборных Гішпаніі і Польшчы на чэмпіянаце Эўропы 1968 году.

Дзякуючы добрым вынікам на кантынэнтальным першынстве, зборная Гішпаніі аўтаматычна кваліфікавалася на летнія Алімпійскія гульні 1936 году, дзе баскетбол упершыню быў улучаны да праграмы гульняў. Чаканьні ад зборнай былі вельмі высокімі з улікам срэбных мэдалёў на чэмпіянаце Эўропы. На жаль, Гішпанія ня здолела ўзяць удзел у гульнях праз таго, што за некалькі дзён да пачатку спаборніцтваў у краіне пачалася грамадзянская вайна.

Паміж 1950 і 1970 гадамі гішпанскія баскетбалісты толькі аднойчы кваліфікавалася на чэмпіянаце сьвету. Затым, пачынаючы з 1974 году, зборная ператварылася ў сур’ёзнага канкурэнта і рэгулярна фінішавала сярод найлепшых зборных сусьветнага першынства. У 1973, 1983, 1999, 2003 і 2007 гадах зборная Гішпанія здабывала срэбныя мэдалі чэмпіянатаў Эўропы.

Першы алімпійскі посьпех каманда атрымала на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 году. Гішпанцы выдатна пракрочыла ўвесь свой шлях да фіналу, дзе прагуляла галоўным фаварытам турніру зборнай ЗША. У 1991 годзе зборная ўзяла бронзавыя мэдалі чэмпіянату Эўропы, зрабіўшы гэта ж яшчэ ў 2001 годзе. На чэмпіянаце сьвету 2006 году Гішпанія дасягнула найвялікшага посьпеху ў сваёй гісторыі на сусьветных спаборніцтвах. У фінале гішпанцы здабылі перамогу над зборнай Грэцыі. Гульня ладзілася ў Японіі і завяршылася зь лікам 70:47[2]. Акрамя таго, гішпанскі спартовец Паў Газоль быў названы самым каштоўным гульцом турніру, а поруч з Газолем яшчэ адзін баскетбаліст Хорхэ Гарбахоса быў улучаны ў каманду найлепшых гульцоў турніру.

Паў Газоль і Хасэ Кальдэрон у складзе зборнай Гішпаніі.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году зборная Гішпанія ў другі раз здабыла срэбныя мэдалі. У матчы-рэваншы фіналу Алімпіяды 1984 году Гішпанія зноў прагуляла зборнай ЗША, галоўнай зоркай якой быў Кобі Браянт. Розьніца ў ліку была невялікая, амэрыканская каманда перамагла зь лікам 118:107. Свой першы чэмпіянат Эўропы Гішпанія выйграла ў 2009 годзе, пераадолеўшы ў фінальным матчы супраціў зборнай Сэрбіі. Каманда паўтарыла свой посьпех у 2011 годзе, абыграўшы ў фінале зборную Францыі. Зборная чарговы раз здабыла срэбныя мэдалі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году, яшчэ раз прайграўшы зборнай ЗША. У 2013 годзе дружыну чакала бронза, а чарговае золата каманда здабыла на чэмпіянаце Эўропы 2015 году, разграміўшы ў фінале зборную Летувы зь лікам 80:63[3]. Праз два гады пасьля гэтай перамогі Гішпанія ня здолела выйсьці ў фінал чарговага першынства, зазнаўшы ў паўфінале паразу ад зборнай Славеніі. Тым ня менш, у матчы за трэці радок пірэнэйцы перагулялі зборную Расеі[4][5].

На чэмпіянаце сьвету 2019 году зборная Гішпаніі другі раз стала чэмпіёнам сьвету, перамогшы ў фінале зборную Аргентыны зь лікам 95:75[6]. Эфэктная гульня Рыкі Рубіё падчас турніру прынесьла яму званьне самага каштоўнага гульца, а Марк Газоль быў улучаны ў каманду найлепшых гульцоў турніру. Пасьля гэтай перамогі Газоль стаў другім гульцом у гісторыі турніраў, які здабыў перамогу ў розыгрышы НБА і чэмпіянаце сьвету ў адзін год[7][8]. Сьвяткавала перамогу зборная таксама на чэмпіянаце Эўропы 2022 году. У фінале была пераможаная зборная Францыі[9][10]. Найлепшым баскетбалістам турніры быў названы гішпанец Вілі Эрнангомэс[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]