Мотар
Мотар лац. Motar | |
Motar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mot Hari |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Матар |
Зьвязаныя імёны | Herimot |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мотар» |
Мотар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Модар, Мотар або Мотэр (Modar, Motar, Moter, Mothar) і Герымот (Herimot) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мутаўт, Вішымут, Эймут; германскія імёны Muotolt, Vismuot, Eimuot) паходзіць ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… Торасъ Моторовичь (26 траўня 1520 году)[6]; врядникъ пана Артема Михайловича Мелешко Девятковский Федоръ Моторъ (7 жніўня 1565 году)[7]; бояринъ пана Артема Михайловича Мелешка Девятковский Федоръ Моторъ (31 сакавіка 1566 году)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1903 год існавала сядзіба Мотэрышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[9].
На 1906 год існавала вёска Мудары ў Невельскім павеце, а таксама дзьве вёскі з назвай Мотары ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[10].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Мутараўшчына, у гістарычнай Прусіі — Мотэраў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 775, 1129.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1452.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 22. — Вильна, 1895. С. 174.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 22. — Вильна, 1895. С. 218.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 487.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 256, 343, 349.